Усе навіны

Капітан «Арсенала» Скшынецкі пасля 0:3 ад «Славіі»: «Калі б мы першымі забілі, незразумела, як бы далей склаўся матч»

29 красавіка, 12:55

Капітан «Арсенала» Аляксандр Скшынецкі пракаментаваў матч са «Славіяй» (0:3).

– У чым, на твой погляд, прычына паражэння?

– Думаю, невыразны першы тайм, у якім патрацілі шмат сіл. Ну і прапушчаны гол…. У ролі які адыгрывае заўсёды цяжэй. Хаця ў нас у першым тайме былі добрыя атакі з якіх трэба было забіваць. Калі б мы першымі забілі, незразумела, як бы далей склаўся матч.

– Да гэтага гулялі і трэніраваліся на штучным пакрыцці, ці цяжка было перайсці на натуральны газон?

– Пераход са штучнага на натуральнае дакладна адбіўся, бо нам не ўдалося перад гульнёй патрэніравацца на натуральным полі. Лічу, першы тайм якраз і пайшоў у нас на прыцірку да натуральнага газона. Дробязяў не бывае ў футболе.

– Сёння на трыбунах было шмат заўзятараў, якія падтрымлівалі «Славію». Ці адчувалі ціск і ўплывала гэта на каманду?

– Заўзятары ёсць і будуць на любым стадыёне. І ў такой атмасферы прыемна гуляць. Адзіны мінус – бывае не чуваць падказак партнёраў. А так класны антураж, – сказаў Скшынецкі.