Усе навіны

Трэнер «Дняпра» Герашчанка: «Каманда «Мінска» хуткасная – рады, што забілі мяч, адыграліся. Бачым праблемы, імкнемся выпраўляць»

11 траўня, 09:17

Галоўны трэнер «Дняпра» Вячаслаў Герашчанка падвёў вынікі нічыйнага матчу з «Мінскам» (1:1) у 8-м туры ЧБ.

«Як звычайна, цяжкі матч. Мы рыхтаваліся. Каманда «Мінска», нягледзячы на занятае месца, добрая, мабільная, вельмі хуткая, хуткасная, што гульня і пацвердзіла. Матч у нас разбіўся на адрэзкі. Мы вельмі добра пачалі, хвілін 15-20, мелі перавагу, шмат білі, некалькі момантаў мелі, паўмомантаў. Затым гол прапусцілі, нейкі зноў у нас правал, адна і тая ж памылка. Мы яе на кожнай тэорыі паўтараем, але яна ўвесь час паўтараецца.

Далей гульня на сустрэчных курсах ішла. Мы рады, што забілі мяч, адыграліся. Мы нанеслі 12 удараў, 8 у створ. Да гэтага толькі са «Слуцкам» столькі пападалі і білі. А так некалькі ўдараў у створ у нас было ў апошніх матчах. Гэта такі момант станоўчы, ён радуе. Бачым праблемы, імкнемся выпраўляць. Паспрабуем і далей цешыць нашых заўзятараў. Сёння яны ў чарговы раз нас цудоўна падтрымлівалі. Добрая атмасфера. Я думаю, гасцям таксама спадабалася», – сказаў Герашчанка.