Tribuna/Футбол/Блогі/Рэйтынг акадэмій клубаў Еўропы: у топ-3 аўтсайдар Лігі 1, бітва «Рэала» і «Барсы» за першае месца

Рэйтынг акадэмій клубаў Еўропы: у топ-3 аўтсайдар Лігі 1, бітва «Рэала» і «Барсы» за першае месца

Хто больш за ўсё прыклаўся да таго, як футбол выглядае зараз.

28 лістапада, 17:16
1
Рэйтынг акадэмій клубаў Еўропы: у топ-3 аўтсайдар Лігі 1, бітва «Рэала» і «Барсы» за першае месца

Топавы еўрапейскі футбол залежыць у першую чаргу ад узроўня і якасці гуляючых там футбалістаў (відавочна). Іх узровень – у прыватнасці, залежыць і ад таго, як іх падрыхтавалі на этапе станаўлення як футбаліста, у пачатку карʼеры.

Tribuna.com вырашыла скласці рэйтынг 15 найлепшых акадэмій клубаў Еўропы. Адразу падкрэслім, што тэрмін «акадэміі» ў гэтым матэрыяле – вельмі ўмоўны: пад ім мы маем на ўвазе клубы, якія выхоўвалі кожнага асобна ўзятага футбаліста сама меней на працягу трох гадоў у перыяд з 15 да 21 года (выхаванцы па вызначэнні УЕФА). Зразумела, што акадэміі сыходзяць яшчэ ў дзяцінства-дзяцінства, аднак для выразнасці матэрыялу ўзялі менавіта параметр УЕФА – інакш і «Арсеналу» трэба будзе вешаць медальку за Хары Кейна.

Сам рэйтынг складаўся на аснове колькасці выхаванцаў клуба ў еўрапейскіх топ-5 лігах, індэкса ўзроўню гэтых гульцоў, колькасці выхаванцаў, якія зараз гуляюць за клуб, разлічаных Міжнародным цэнтрам спартыўных даследаванняў (CIES), а таксама суб'ектыўных уражаннях.

Таксама варта адзначыць, што гаворка пра цяперашнія вынікі акадэміі – не пра гістарычную перспектыву і не пра таленты, якія зараз там толькі выхоўваюцца.

Без месца, але заслугоўвае згадкі: «Атлетык» Більбаа

У «сухой» версіі рэйтынгу «Атлетык» быў па ўсіх паказчыках у яго лідарах - і па колькасці футбалістаў у топ-лігах, і па колькасці ўласных выхаванцаў у клубе. Гэта зразумела – палітыка клуба значна абмяжоўвае магчымасць запрашаць футбалістаў звонку (калі гэта не нейкі іншы баскскі клуб або гулец з адпаведнымі каранямі, вядома), таму ён вельмі сур'ёзна спадзяецца на ўласную акадэмію.

Вядома, час ад часу яна дорыць і мегаталанты клубаў сусветнага ўзроўню – як Эмерыка Лапорта (хоць ён зараз і не гуляе ў топ-5) ці Кепу Арысабалагу, аднак многіх клуб трымае ў сябе як мага даўжэй – якраз-такі з-за вышэйзгаданай палітыкі. Таму з-за такіх не зусім роўных з іншымі ўмоў было б несправядліва ўключаць «Атлетык» у рэйтынг. Але і не згадаць пра самую іканічную акадэмію нельга – усё-ткі яны досыць важкая сіла ў Ла Лізе пры ўсіх накладзеных на сябе абмежаваннях.

Адразу 23 выхаванцы «Рэна» гуляюць у топ-лігах. Для разумення, гэта больш, чым у «Арсенала» ці, скажам, вядомага сваім уменнем прадаваць «Аякса». З іх ёсць некалькі вядомых імёнаў – у першую чаргу, Эдуарда Камавінга і Усман Дэмбеле. Варта ўзгадаць і Маціса Тэля, за якога яшчэ ў 17 гадоў «Баварыя» была гатовая плаціць, і Леслі Угачукву – калі «Чэлсі» Тода Боэлі яго купіў, дакладна талент.

Насамрэч тут дастаткова было напісаць два словы: Антуан Грызман. Магчыма, яшчэ і таму, што з дзеючых зараз футбалістаў топ-ліг ён адзіная зорка-выхаванец клуба. Аднак «Сасьедад» бярэ ў першую чаргу тым, што адразу 12 ягоных выхаванцаў прама зараз гуляюць за асноўную каманду – а яна, нагадаем, у мінулым сезоне выйшла ў ЛЧ. Гэта самы вялікі пасля «Атлетыка» паказчык – і гэта пры тым, што ў іх няма настолькі сур'ёзных абмежаванняў, як у клуба з Більбаа.

Усяго ж у топ-5 лігах гуляюць 22 выхаванцы «Сасьедада» – вельмі моцны паказчык.

Так, гэта той самы нечаканы нямецкі клуб. Клуб выклікае не самыя станоўчыя эмоцыі ў фанатаў Бундэслігі, аднак пакінуў прыкметны след для топ-ліг – адразу 30 футбалістаў. Большасць з іх – гульцы «сярэдняга звяна», аднак ёсць і некалькі вядомых імёнаў, якія нельга не згадаць: Ніклас Зюле, Амаду Анана, Грэгар Кобель, Паскаль Грос (той самы з «Брайтана», які дэбютаваў за Германію ў 32), Надзім Аміры і Крыстаф Баўмгартнер сярод іншых.

Акрамя завалу асноўнага складу «Сіці» грашыма, шэйхі пачалі перамагаць і на ўзроўні развіцця акадэміі – фактар вялікага горада, гістарычнай будзь-якой, але папулярнасці клуба, і палягчэнне ў плане ўтрымання футбалістаў (пры неабходнасці) дапамаглі.

Самы яскравы актыў – вядома ж, Філ Фодэн, які ўжо можа лічыцца адной з зорак асновы «гараджан». Акрамя яго, варта ўзгадаць Рамэа Лавіа, Кірана Трып'ера, Анхелінья, Фелікса Нмечу, Браіма Дыяса, са свежых адкрыццяў – Коўла Палмера. А вось вядомая гісторыя пра Джэйдана Санча пад параметры як раз і не праходзіць – цяперашні пакуль яшчэ гулец «МЮ» правёў у «Сіці» ўсяго два з паловай гады.

Калі «Рэн» браў колькасцю, то «Аякс» займае месца ў рэйтынгу вышэй за кошт сукупнасці імёнаў. Хочаце – ужо ветэраны Крысціян Эрыксен ці Дэйлі Блінд. Хочаце – цяперашнія зоркі Фрэнкі дэ Ёнг, Матыяс дэ Лігт і Свен Ботман. Не падыходзіць – трымайце адносна нядаўнія адкрыцці тыпу Юрыена Цімбера, Раяна Гравенберха ці Нусаіра Мазраўі.

Акрамя таго таксама варта адзначыць, што яны адзіны ў спісе клуб не з топ-лігі. Гэта значыць, уласныя выхаванцы ў камандзе не ўваходзілі б у падлік футбалістаў, якія гуляюць у топ-5.

Мюнхенскі клуб таксама сур'ёзна прыклаўся да фармавання цяперашняга футбола – таксама мае 23 футбалісты. Асобна стаіць верны клубу Томас Мюлер, без якога цяжка ўявіць «Баварыю» апошніх гадоў. Акрамя таго, клуб падарыў свету Тоні Кроаса – яшчэ адну глыбу сусветнага футбола.

Таксама «Баварыя» прымала ўдзел у выхаванні Джамала Мусіялы, які цяпер запальвае за яе, Давіда Алабы, Матса Хумельса, Цьяга Алькантары і Эмрэ Джана.

Уменне «МЮ» выхоўваць таленты, здаецца, ніколі не падвяргалася сумневу. Вось і зараз адной з галоўных надзей клуба з'яўляецца свой Маркус Рэшфард, ці не галоўным талентам на будучыя гады, які ўжо касплеіць Руні – Алехандра Гарнача, а ў паўабароне карысць прыносіць Скот Мактаміней.

Але і іншым клубам «МЮ» прынёс нямала прыкметных імёнаў: Майкл Кін і Джэймс Гарнер, а таксама Андрэас Перэйра, Дзін Хендэрсан, Энтані Эланга, Энджэл Гомес, нарэшце, Дэні Уэлбек. Агулам – 26 гульцоў топ-ліг.

І нельга не згадаць пра дыскваліфікаванага гульца «Юве» Поля Пагба і футбаліста «Хетафе» Мэйсана Грынвуда – іх таксама выхаваў «МЮ».

Адразу чатыры гадаванцы «кананіраў» зараз знаходзяцца ў асноўнай абойме. У першую чаргу, гэта Букаё Сака - мабыць, галоўная зорка клуба прама зараз. Эміл Сміт-Роў, Эдзі Нкеція і Рыс Нэльсан саступаюць і знакамітаму, і ўзроўню, аднак таксама выконваюць сваю ролю ў клубе.

Аднак і акрамя таго «Арсенал» браў удзел у выхаванні вялікай колькасці вядомых футбалістаў: ад варатароў Войчэха Шчэнснага і Эміліяна Марцінеса да Сержа Гнабры, Эктара Бельерына, Фаларына Балогуна, Алекса Івобі і Франсіса Коклена (чаму бы яго і не ўспомніць).

У «Валенсіі» сітуацыя больш блізкая да «Сасьедада» – значная частка выхаванцаў (11), якую ўзначальвае Хасэ Гай, Хаві Герой і Уга Гільямон, дагэтуль знаходзіцца ў клубе. Аднак і ў агульнай складанасці яны падарылі топлігам 29 футбалістаў – чацвёрты паказчык сярод усіх клубаў.

Большасць з іх разышлася па больш сціплых клубах, аднак ёсць і некалькі прыкметных імёнаў. Іх можна падзяліць на дзве катэгорыі: «больш старажытныя» – Іска, Рауль Альбіёль, Борха Іглесіяс; і больш «свежыя» – Феран Торэс, Лі Кан Ян і Карлас Солер.

«Сінія» падрыхтавалі для топліг 23 футбалісты – як «Баварыя» трыма месцамі ніжэй або «Рэн» прэч ніжэй. Аднак узровень гэтых футбалістаў – прыкметна вышэй: для таго, каб не ператварыць матэрыял у неймдропінг гадаванцаў «Чэлсі», некаторых прыйшлося адкінуць.

Па-першае, адразу пяць такіх гуляюць у клубе – капітан Рыс Джэймс, а таксама Леві Колвіл, адно з адкрыццяў мінулага сезона АПЛ, Конар Галагер, Арманда Броя і Трэва Чалоба. Ужо па-за клубам – Мэйсан Маунт, Натан Аке, Фікайо Томары, Андрэас Крыстэнсэн, Тэмі Абрагам, Марк Геі, Ціна Ліўрамента, Рубен Лофтус-Чык, Льюіс Гол, і гэты спіс можна працягваць (Жэрэмі Бога, Калум Гадсан-Адоі і гэтак далей)

Калі мы за некалькі гадоў і будзем перабіраць гэты рэйтынг, то, улічваючы цяперашнюю трансферную палітыку «Чэлсі», яны па колькасці выхаванцаў і ўзроўні неймдропінгу могуць наогул падняцца яшчэ вышэй – прынамсі Рамэа Лавія, Леслі Угачукву і Дэвід Вашынгтон яшчэ паспяваюць «выхавацца» .

«ПСЖ» – адна з галоўных фабрык вытворчасці футбалістаў у Францыі. Прама зараз у топлігах гуляе 28 выхаванцаў клуба, шматлікіх з якіх вы сапраўды ведаеце. Нават дамо пералік некаторых з іх асобным абзацам:

Крыстафер Нкунку, Хаві Сіманс (там падвойнае выхаванне з «Барсай» па вызначэнні УЕФА, усё окей), Кінгслі Коман, Муса Дыябі, Адрыен Раб'ё, Ферлан Мендзі, Матэа Гендузі, Майк Меньян, Альфонс Арэаля, Прэснель Кімпем. Кіліян Мбапэ толькі год спазніўся з пераездам у Парыж, каб таксама патрапіць пад гэты крытэр.

Праблема і пытанне да «ПСЖ» (як і вышэйзгаданаму «Ман Сіці») – што ў пагоні за зоркамі клуб занадта лёгка адпускае ўласныя ж таленты. Могуць сабе дазволіць, канешне, але гонару гэта ім не дадае.

Няўчасна, канешне, Карым Бензема паехаў з «Рэала» – затрымайся б ён яшчэ на год, была б відавочная зорка, якой тут можна было б прысвяціць і асобны абзац. Аднак і без яго праз «Ліён» прайшоў 31 футбаліст топ-5 ліг – трэці паказчык у свеце. Менавіта праз яго клуб і абыйшоў у рэйтынгу «ПСЖ» з «Чэлсі» – нават пры, магчыма, крыху меншай зоркасці выхаванцаў.

Вядомых імёнаў таксама хапае: Набіль Фекір, Самюэль Умціті, Антоні Марсьяль, Усем Ауар, Брэдлі Барколя, Мала Гюста, Кастэла Люкеба.

У самім жа «Ліёне» сярод выхаванцаў граюць Аляксандр Ляказет, які павярнуўся, найімовірней, заканчваць, проста Карэнтэн Толіса і Раян Шэркі, які, здаецца, будзе наступным на выхад. Асабліва з увагі на турнірнае становішча каманды, бо каманда займае апошняе месца ў Ліге 1.

Насамрэч, гэты рэйтынг складаецца з дзвюх частак. У другой сартаваліся ўсе клубы, у першай (да якой мы дайшлі) – «Барселона» з «Рэалам».

Ваганні, каго з іх паставіць у раздзел кута, былі вельмі сур'ёзныя: абедзве акадэміі «вырабляюць» проста вар'яцкую колькасць футбалістаў (40 прадстаўнікоў каталонцаў і 44 прадстаўніка мадрыдцаў у топлігах), у барселонскай «Ла Масіі» трохі хайпавей імя, пры гэтым «Рэал» пераважае «матэматычна». «Барса» таксама крыху вядома шанцамі для ўласных гадаванцаў, аднак у апошні час гэты крок у клуба ўсё ж хутчэй вымушаны – з-за фінансавых праблем клуба. Па імёнах, нават калі апусціць тых, хто ў клубах застаўся, падбор у абодвух дастаткова магутны.

«Барса», сярод іншых: Ансу Фаці (фактычна па-за клубам), Андрэ Анана, Марк Кукурэлья, Цьягі Алькантара.

«Рэал», сярод іншых: Ашраф Хакімі, Маркас Льорэнтэ, Марыё Эрмаса, Альвара Марата.

Аднак узровень прысутных усярэдзіне клуба (у «Рэала» з самых прыкметных гэта Дані Карвахаль і Лукас Васкес, у «Барсы» – Сэрджы Раберта, Хаві і Алекс Бальдэ) усё ж трохі пераважыў у бок апошніх.

Фота: Ricardo Larreina, Marius Simensen, Ortzi Omenaka, imago sportfotodienst, Conor Molloy, Ludvig Thunman, JÃ�rgen Fromme, Petter Arvidson, Mutsu Kawamori, Ivan Terron, Paul Phelan, Panoramic, Irina R. Hipolito/Global Look Press

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты