Tribuna/Футбол/Блогі/Футбалісты з Беларусі, якія толькі ўладкаваліся ў Еўропе, – як у іх ідзе ў Партугаліі, Грэцыі, Ізраілі і на Кіпры

Футбалісты з Беларусі, якія толькі ўладкаваліся ў Еўропе, – як у іх ідзе ў Партугаліі, Грэцыі, Ізраілі і на Кіпры

Першы гол Яблонскага, Паўлавец адразу ў старце, пакуль усё няпроста ў форвардаў.

Футбалісты з Беларусі, якія толькі ўладкаваліся ў Еўропе, – як у іх ідзе ў Партугаліі, Грэцыі, Ізраілі і на Кіпры

Гэтыя трансферы адбыліся ўжо ў 2024 годзе. Сочым за тымі, хто вырваўся за межы Расіі і Казахстана або не паехаў туды толькі дзеля вялікіх грошай.

Аляксандр Паўлавец, 27 гадоў

Абаронца, правы на якога належаць «Арэнбургу», са студзеня 2023-га катаецца па арэндах. Мінулы год правёў у грэчаскай «Ламіі», дзе спачатку стабільна гуляў (сумарна правёў 11 матчаў і вызначыўся адным забітым мячом), але з кастрычніка перастаў выходзіць на поле ды і ўвогуле ўсяго два разы трапіў у заяўку. Там была і парваная ікрамыжная цягліца, і сыход трэнера, які запрашаў у калектыў. У студзені-2024 легіянер прыняў запрашэнне на паўгода перабрацца ў кіпрскую «Карміёцісу». Рашэнне смелае, бо восенню 2022-га туды прыязджаў трэнаваць Аляксандр Хацкевіч. Ён правёў каля руля каманды ўсяго шэсць матчаў, а затым клуб пакінуў. Як пазней спецыяліст распавядаў Мікіце Мелказёраву, сышоў, бо адмовіўся здаваць гульню. Няўстойку Хацкевіч забіраў у напружанай абстаноўцы ў атачэнні ўзброеных людзей:

У новым клубе Паўлавец ужо паспеў правесці ад званка да званка сем матчаў. Тыдзень таму ён дапамог вырваць перамогу на 90+3-й хвіліне ў «АЕЗа» (2:1). Праўда, асіст на беларуса не запісалі, бо мяч у выніку адскочыў ад суперніка.

Каманды на Кіпры толькі падзяліліся на тыя, хто змагаецца за медалі, і тыя, хто вырашае, каму выступаць у эліце. «Карміёціса» – як раз у другой групе. У гэтыя выходныя яна пачала сваё змаганне. Паўлавец адгуляў усе 90 хвілін у няўдалай сустрэчы з «Этнікасам» (1:2). «Карміёціса» не тое каб знаходзіцца ў крытычнай сітуацыі, але расслабляцца няма як.

Увогуле, з беларускім легіянерам у складзе калектыў перамог два разы, а саступіў пяць. Паводле слоў Паўлаўца, ён хутка адаптаваўся на новым месцы. У гэтым дапамагло веданне англійскай мовы, а таксама вывучэнне іспанскай, якому ён прысвяціў апошні год.

Уладзіслаў Марозаў, 23 гады

Нападаючы ў мінулым сезоне выйграў чэмпіянат Беларусі з мінскім «Дынама» і сабраў россып індывідуальных узнагарод, уключаючы найлепшага гульца і найлепшага бамбардзіра вышэйшай лігі. А ў студзені за 300 тысяч еўра перабраўся ў «Ароку» з элітнага дывізіёна Партугаліі, заключыўшы кантракт да канца чэрвеня 2027-га. За новы клуб легіянер пакуль не дэбютаваў, затое паглядзеў, як аднаклубнікі ў прыгожым стылі абгульваюць «Порту» (3:2), якое пасля апракінула «Арсенал» 1:0 у Лізе чэмпіёнаў.

Праўда, у апошніх двух турах Марозаў нават не патрапіў у заяўку. Без яго «Арока» саступіла «Каза Піі» (0:1) і адолела «Фамалікан» (3:2) – супернікі ідуць крыху ніжэй у табліцы. Каманда беларуса абыходзілася ў гэтых сустрэчах адным форвардам, і гэтую ролю прадказальна давяралі Рафе Мухіке – на сёння 25-гадовы іспанец, які ў свой час выступаў за «Барселону Б», з'яўляецца трэцім бамбардзірам лігі з 14 мячамі.

«Арока» пасля 23 тураў мае 31 пункт і 7-е месца. Дэталёвую табліцы партугальскага першынства можна паглядзець тут.

Яўген Яблонскі, 28 гадоў

Падпісант за рэжым пакінуў кіпрскі «Арыс» у сярэдзіне ліпеня 2023-га, хаця па кантракце мусіў выступаць яшчэ год. Клуб выплаціў паўабаронцу кампенсацыю ў 200 тысяч долараў. Новую каманду Яблонскі шукаць не спяшаўся, хоць прапановы былі. Грошай, заробленых у «Арысе», хапала, таму можна было выбіраць і чакаць у курортным Лімасоле аптымальных прапаноў («Ваявадзіна» з сербскай эліты і пераможца Д2 Грэцыі «Пансэраікас» не задаволілі фінансава).

Калі дэбютаваў, выйшаў на 71-й хвіліне супраць «Воласа», а праз 10 хвілін атрымаў жоўтую картку. Зрэшты, адзіны мяч у сустрэчы – пераможны для «Астэраса» – быў забіты пры мужу Крысціны Козел.

У гэтыя выходныя ён сам забіў першы мяч у Грэціі, прычым у вароты «Алімпіякоса».

Гол вывеў «Астэрас» наперад у самым канцы першага тайма, але пасля замены беларуса трыпалійцы двойчы прапусцілі і саступілі.

Пасля 24 тураў «Астэрас» з 30 пунктамі займае 7-е месца з 14 у чэмпіянаце Грэцыі.

Дзмітрый Анцілеўскі, 26 гадоў

Нападаючы правёў магутны восеньскі адрэзак у БАТЭ, вызначыўшыся шэсць разоў за чатыры матчы, і ў зборнай Беларусі, дзе забіў пераможны мяч Косава і набраў 1+1 са Швейцарыяй. У студзені-2024 Антцілеўскі стаў аднаклубнікам Дзяніса Палякова па «Хапаэлі» з Хайфы, заключыўшы кантракт да 30 чэрвеня 2025 года. Паводле нашых звестак, яго зарплата ў новай камандзе складае 12 тысяч долараў да выліку падаткаў, што ў чатыры разы больш, чым было ў БАТЭ. А яшчэ клуб дае кватэру і машыну.

У мінулыя выходныя беларус упершыню выйшаў у асноўным складзе «Хапаэля» – адбегаў 86 хвілін супраць «Бней Сахніна», выніковых дзеянняў не зрабіў і быў заменены пры ліку 1:2 на карысць суперніка.

У папярэдніх матчах Анцілеўскага тройчы выпускалі на замену, агулам даўшы 28 хвілін (перамога, параза, нічыя). Пунктаў у ізраільскай лізе гулец пакуль не набіраў, а яго каманда пасля 23 тураў мае 41 пункт і займае 4-е месца – гэта два пункты да трэцяй пазіцыі і дзесяць да лідара «Макабі» Тэль-Авіў (зручная табліца ізраільскай лігі).

Іншыя пасты карыстальніка

Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
Сёння, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
Сёння, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
Учора, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Как беларусы до Шкурина брали кубки в Европе: у Гуренко за два клуба, при Кутузове Роналду сидел на лавке, немало вратарей
4 траўня, 06:00
5
Украина близка к возвращению в элиту мирового хоккея. За нее играет беларус, а тренирует тот, кто учился у Захарова
2 траўня, 19:17
2
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў
1 траўня, 17:00
6
Багдановіч усеўся на «Чырвоны сцяг», а Баскаў – на «Бэнтлі». Але на закрыцці хакейнага сезону былі і больш дзіўныя аўто
1 траўня, 14:21
3
Штрафуют, не пускают в плей-офф, помогают спастись: как регламенты влияют на клубы беларусов за рубежом
1 траўня, 12:01
3
Найлепшага гульца Беларусі ў «Дынама» замяніў самы малады з брамнікаў – ён ужо паспеў прынізіць Савіцкага
1 траўня, 06:27
Лапавухаў зрабіў класны падвойны сэйв – дапамог ЦСКА захаваць мінімальную перамогу
29 красавіка, 16:45
Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў
28 красавіка, 06:19
3
Ілля Протас у Канадзе ішоў на рэкорд не Касціцына – аўтар не трапіў у НХЛ, затое ездзіў на АГ і замінаў камандзе Лукашэнкі
27 красавіка, 12:30
АБФФ суперлагічная па фінале Кубка: рэжым не даў, дзе хацелі, «Дынама» занятае невядома чым – тады адмова ад нейтральнага поля!
26 красавіка, 17:30
3
Бага-старэйшы чакае новага выкліку: вучыць англійскую, марыць пра Еўропу, а чуткі адпраўляюць у Прыднястроўе
26 красавіка, 12:30
3
Усе пасты