Tribuna/Футбол/Блогі/Мілеўскі кінуў піць, але страціў найлепшага сябра, які над ім апекаваўся, а сам тусіць з вельмі сумнеўнай асобай

Мілеўскі кінуў піць, але страціў найлепшага сябра, які над ім апекаваўся, а сам тусіць з вельмі сумнеўнай асобай

Жорсткія наступствы комы.

29 лютага, 20:09
1
Мілеўскі кінуў піць, але страціў найлепшага сябра, які над ім апекаваўся, а сам тусіць з вельмі сумнеўнай асобай

У канцы мінулага года за Арцёма Мілеўскага было па-сапраўднаму страшна. У сеціва пастаянна з'яўляліся яго фатаграфіі, па якім было відаць, што экс-футбаліст не ў найлепшым стане. Вырашальным стаў відэапост пра дабрачынны аўкцыён, апублікаваны ў інстаграме былой зоркі кіеўскага «Дынама», якая ў тым роліку ледзьве стаяла на нагах.

Адным з першых трывогу забіў даўні сябар Мілеўскага, з якім яны разам пагулялі за «Дынама» і зборную Украіны Аляксандр Аліеў. Ён і іншыя таварышы Мілі неаднаразова прапаноўвалі сваю дапамогу, але той адмаўляўся:

Праз некаторы час Мілеўскі ўсё ж такі пагадзіўся на лячэнне, а Аліеў, які заставаўся побач з «кентом», распавядаў пра яго ратаванне ў публічным полі. Вось раз:

«Дзякуй богу, удалося яго пакласці ў шпіталь. Ён ужо на працягу пяці дзён там. Стан, вядома, вельмі цяжкі. Але нічога, лекары змагаюцца».

Вось два: «Толькі што быў у Цёмы. Яго стан стабілізуецца. Але, канечне, яшчэ працяглы працэс рэабілітацыі. Нічога, дасць рады кенцяра. Кент – малойчык».

Вось тры: «Ён быў у коме. Я кожны дзень [бываю ў яго], і перад інтэрв'ю быў. Ён здаравее, лечыцца. Яму трэба перастроіцца, забыцца, што ён быў футбалістам. Усё гэта прайшло».

Гэта ўсё цытаты Аліева з тых дзён.

Аказалася, што Мілеўскі зусім не рады таму, што Аліеў публічна распавядаў пра яго рэабілітацыю. Два дні таму ў сваім інстаграме экс-беларус запасціў урывак інтэрвʼю, у якім назваў «дурным учынкам» тое, што Аліеў публічна казаў пра сітуацыю з лекаваннем.

А гэтая пазіцыя ў сваю чаргу абурыла ўжо Аліева. Ён зладзіў у сваім інтаграме адмысловы прамы эфір, каб распавесці, што яго сяброўству з Мілеўскім прыйшоў канец, а яшчэ каб дадаць крыху дэталяў наконт таго, у якім становішчы ўжо экс-таварыш быў тады і знаходзіцца сёння.

«У маёй тэлефоннай кнізе яго [Мілеўскага] няма, ва інстаграме – таксама. Я ўсюды яго заблакаваў. Мець зносіны мне з ім няма сэнсу. Ды і не хачу я гэтага»;

«Я хацеў сказаць за тое інтэрв'ю Мілеўскага, якое я не глядзеў, але мая дачка паказала мне ягоныя фрагменты. Вядома, [тое, што я пачуў], стала для мяне вялікім здзіўленнем»;

«Мілеўскі ўсё жыццё быў для мяне кентом. Мы з ім знаёмыя з 15 гадоў... Я рады, што ў яго сёння добрае самаадчуванне. Але на прыкладзе гэтай сітуацыі хачу сказаць усім хлопцам: алкаголь да дабра не прыводзіць. Можна выпіваць у меру, але не ўвесь час»;

«Я ж хачу вам сказаць адно, каб вы ўсё ведалі, каб мне больш ніхто нічога не пісаў. Я з ім не маю зносіны. Пасля тых слоў, якія ён сказаў, для мяне гэтага чалавека больш не існуе»;

«Вельмі шмат людзей, маіх блізкіх, з кім я служу, езджу на «перадок», і якія цяпер кажуць мне, што калі яны гэтага п####а [чалавека нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі], так мне і кажуць за Мілеўскага, [маўляў] убачаць, то яны проста разабʼюць яму пысу. Але я прасіў зрабіць усё магчымае, каб гэтага не рабілася».

Падчас прамога эфіру Аліеў прыгадаў таксама, як праходзіла лячэнне Мілеўскага:

«Шмат чаго ён [Мілеўскі] не ведае, таму што тады сапраўды быў у коме [на працягу] сям сутак. Прыязджаў я да яго ўвесь час. Быў у яго практычна кожны дзень»;

«Потым я пазнаёміўся з галоўнай доктаркай. Яна мяне спытала, колькі гэта цягнецца ў Арцёма (злоўжыванне алкаголем – Tribuna.). Я адказаў, што гэта пачалося недзе за месяц да пачатку вайны і з таго часу працягвалася бесперапынна недзе год і восем месяцаў, нават калі не болей. Галоўдоктарка на гэта сказала, што Арцём моцны і добра, што ён спартсмен, і што яны будуць імкнуцца зрабіць усё магчымае, каб выцягнуць яго з гэтай сітуацыі»;

«Я адразу ж патэлефанаваў Міхалычу [Ігару Суркісу] і цалкам распавёў сітуацыю. Сказаў яму, што лячэнне патрабуе вялікай сумы, і спытаўся, ці можа ён дапамагчы. На што той адказаў: «Без праблем. Няхай лечыцца, я буду аплачваць усё».

Распавёў Аліеў, як атрымалася ўгаварыць Мілеўскага легчы на рэабілітацыю - праз падман, чаму паспрыяў новы сябар Арцёма Сяргей Трацяк:

«Што ён прывёз Цёму ў лякарню – гэта праўда. Праз тры ці чатыры дні я да яго падышоў і сказаў: «Серы, я табе ўдзячны за тое, што ў цябе атрымалася яго ўгаварыць сюды легчы, няхай нават падманным шляхам».

Аднак, гэты эпізод – адзіны пазітыўны ў маналогу Аліева водгук пра Трацяка. Далей ён жорстка прайшоўся па новым сябру Мілі:

«Цяпер каля Мілеўскага круціцца адзін п#####с [тут і далей без дадатковых тлучачэнняў - чалавека нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі]. Прашу прабачэння, таму што гэта могуць глядзець дзеці, але гэта праўда, што ён п#####с [чалавека нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі]»;

«Калі Міхалыч усё аплаціў, гэтае х###о [нягоднік]... Я магу за ўсе словы адказаць, што я на яго кажу х###о [нягоднік] – гэта Сярожачка. Прыехаў да галоўнага ўрача і папрасіў справаздачу аб тым, за што было заплачана. Я разумею, навошта гэта было. Ён [Сяргей] ніякага дачынення не меў да Міхалыча. Гэтага п#####са Міхалыч нават не ведае. Галоўдоктарка, вядома ж, адразу звязалася са мной, на што я сказаў, што ніякіх папер даваць не трэба. Але мэта ўчынку мне была выдатна зразумелай. Гэта было вельмі дарагое лячэнне. Гэты прэйскурант потым вылез. Не ведаю, дзе яго знайшлі. Але калі галоўдоктарка адмовілася яго паказваць, гэты чалавек стаў ёй пагражаць з патрабаваннем падаць яму звесткі па аплаце. Таксама ён казаў, што працуе ў «Дынама» і размаўляў з Ігарам Міхайлавічам [Суркісам]»;

«Але гэта была ўся хлусня. Таму што ён – чысты ашуканец. Я не разумею, як ён [Мілеўскі] на яго «павёўся». Але гэта ўжо яго асабістае жыццё, няхай жыве, як хоча. Усе паперы па лячэнні Мілеўскага мне давала галоўдоктарка, а асабіста я адпраўляў іх Міхалычу. Доктарка мне казала, што ўсё аплачана. Гэта працягвалася дзесьці чатыры тыдні ці нават больш. Атрымалася так, што, калі Мілеўскі стаў ужо нармальна размаўляць, добра есці, гэты прыязджаў п#######к і ўвесь час н#######ў [рабіў прыемна] яго. Хаця гэтаму п####у ніводзін чалавек не тэлефанаваў. Ніводзін! Тэлефанавалі ўсе мне. Усе да адзінага тэлефанавалі мне. Пыталіся, як у яго [Мілеўскага] здароўе, ці можна прыехаць».

У нейкі момант Трацяк падключыўся да эфіру, пра што Аліеву паведамілі ў чаце. Рэакцыя экс-гульца кіеўскага «Дынама» была рэзкай:

«Ды мне п###р [без розніцы], што гэты п######к у чаце. Я яму магу і асабіста ўсё ў твар сказаць. А магу яго і разбіць, гэты твар. Таму што гэта – сапраўдны махляр».

Як аказалася далей, бойка Аліева і Трацяка ўжо была:

«У мяне была сустрэча з гэтым п#######м, з Сярожачкам. Я не мог знайсці яго тэлефон, я набраў Мілеўскаму і сказаў, што мне патрэбная сустрэча. Я з Мілеўскім ужо не камунікаваў, але разумеў, што ён там будзе. Калі я прыехаў [на месца сустрэчы ў рэстаран], гэты х#р [Сяргей] пачаў даставаць тэлефон і здымаць. Я яму адразу сказаў: х##і [навошта] ты здымаеш? Прыбяры тэлефон. І ў гэтым жа рэстаране Сярожанька атрымаў п#######й [па шапцы]. Асабіста атрымаў па хары за свой паганы язык. І за тую хлусню, якую ён кажа»;

«Думаю, Мілеўскі мяне глядзіць цяпер. Спадзяюся, ён задумаецца наконт таго, з кім камунікуе, з кім ён жыве».

Пасля маналогу Аліеў адказваў на пытанні гледачоў. Там ён працягнуў абражаць Трацяка, ізноў пагражаў яму, а яшчэ выказаў меркаванне, што той хоча зарабіць на імені Мілеўскага.

І Мілеўскі, і Трацяк ужо адказалі Аліеву. Першы зрабіў гэта практычна адразу:

«Саша… Поўны трэш. Убачыў маё інтэрв'ю. Я толькі сказаў, што не трэба «выносіць смецце з дому». І ўсё. Не п#######м, ні х######м [чарговая абраза], б####ь [блін], нікога не абзываў. Я нават размаўляць не ўмею, як гэты хабараўскі майстар. Так што ў мяне няма слоў».

Трацяк спачатку запісаў дзіўную сторыз са скрынам слоў Аліева пра сябе:

А затым заклікаў фанатаў Аліева не зайздросціць Мілеўскаму. Праўда, гэтую сторыз ён хутка выдаліў:

А хто ўвогуле гэты Сяргей Трацяк? Ва ўкраінскай прэсе яго называюць каперам - спартыўным аналітыкам, які прафесійна займаецца стаўкамі на спорт. Украінскі журналіст Андрэй Сянькоў распавядаў, што ў мінулым Трацяк займаўся арганізацыяй дамоўных матчаў і нават быў вымушаны ўцякаць з Украіны. Але, відаць, справу ўдалося замяць:

«Вельмі цікавы персанаж. Прозвішча Трацяк, мянушка «Палыч». Чалавек, які займаўся арганізацыяй дамоўных матчаў, на секундачку. Ёсць нават сюжэт траўня 2018-га на «Профутболе». Ён быў той асобай, якая наўпрост пісала футбалістам розных каманд з прапановай «зліць» матч, даць пэўны вынік і г.д..

І вось прыклад таго сюжэту якраз пра тое, што ён пісаў гульцам адной з моладзевых каманд «Карпат» наконт таго, што трэба «зліць» кіеўскім дынамаўцам, аднагодкам, з розніцай у два мячы – і будзе вось такая энная сума. Калі не пагодзіцеся – суддзі вас проста прыб'юць.

У выніку футбалісты «Карпат» адмовіліся, і суддзі іх прыбілі – было некалькі чырвоных картак, судзейскі ўседазвол і г.д. І ў выніку ён ім напісаў пасля матчу, што «Трэба было па-добраму, хлапчукі. А так вы бачыце, што здарылася далей».

Дайшло да таго, што яму ўвогуле прыйшлося бегчы з краіны. Як ён і чаму вярнуўся, чаму яго не затрымліваюць, як гэта ўсё разрулілася – хрэн яго ведае. Факт застаецца фактам: чувак на волі, ізной займаецца, скажам так, не суперчыстымі рэчамі. Таму я б не быў спакойны за тое, што Мілеўскі ў надзейных руках», – распавёў Сянькоў.

Побач з Мілеўскім Трацяка сталі заўважаць цягам мінулага года, калі у інстастаграме былога футбаліста з'явілася прапанова аб рэкламе, а затым менавіта Трацяк трымаў Мілеўскага ў тым самым роліку, пасля якога пра здароўе экс-форварда сталі перажываць літаральна ўсё. Дарэчы, на тое відэа пазней Трацяк і Мілеўскі знялі рэмейк. Былы спартсмен на ім выглядаў ужо больш свежым:

Пасля рэабілітацыі кампаньёны разам схадзілі ў Кіеўскую оперу, а затым пачалі сумесна шукаць спосабы заробку: праводзілі стрымы на Твічы, запусцілі прыватны тэлеграм-канал, прадавалі мерч і рэкламу праз сацыяльныя сеткі Мілеўскага (часам вельмі сумнеўную):

У інcтаграме Трацяка можна адшукаць чытанне бібліі, распіццё спіртнога, спартыўныя заняткі, але аснова - прагнозы на футбол, якія з'яўляюцца ў фармаце скрыншотаў з букмекскай канторы, а часам і агучваюцца сумесна з Мілеўскім.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты