Tribuna/Футбол/Блогі/О духе времени/Мілеўскі ў добрым стане наведаў кіеўскi оперны – вось што цяпер там даюць

Мілеўскі ў добрым стане наведаў кіеўскi оперны – вось што цяпер там даюць

Лячэнне вiдавочна дапамагло.

4 снежня, 19:29
Мілеўскі ў добрым стане наведаў кіеўскi оперны – вось што цяпер там даюць

15 верасня на старонцы экс-футбаліста брэсцкага «Дынама» Арцёма Мілеўскага было апублікавана відэа, на якім ён знаходзіўся ў вiдавочна вельмi дрэнным стане, пасля чаго падпiсчыкi ўзнялi трывогу.

Сябры Арцёма тады заявiлi, што хацелі яму дапамагчы, аднак сутыкнуліся з нежаданнем самога Мілеўскага.

Па выніку Арцём пагадзіўся прайсці курс рэабілітацыі па праблемах з алкаголем. Па словах «кента» Мілеўскага Аляксандра Аліева і інфармацыі ўкраінскага журналіста Канстанціна Андрыюка, значную частку лячэння аплаціў прэзідэнт кіеўскага «Дынама» Ігар Суркіс.

А 4 снежня Мілеўскі апублікаваў першыя фота пасля рэхабу. Здымкі былі зроблены 3 снежня ў нацыянальным акадэмiчным тэатры оперы i балета Украіны ў Кiеве. Мiлеўскi напiсаў, што прыйшоў «паглядзець на пакаленне некст».

Нягледзячы на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія супраць Украіны з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, оперны тэатр працягвае працу. У нядзелю гледачы, уключаючы Мілеўскага, маглі паглядзець два балеты – «Мадам Бавары» і «Шырока заплюшчаныя вочы».

Калi Мiлеўскi вырашыць паглыбiцца ў тэатральнае жыццё, у яго вельмi неблагi выбар. На снежань у тэатры таксама запланаваны балеты:

«Дон Кіхот»

«Сільфіда»

«Жызэль»

«Снежная каралева»

А таксама оперныя спектаклі:

«Флорыя Тоска»

«Наталка Палтаўка»

«Травіята»

«Севільскі цырульнік»

Кошт на бiлеты залежыць ад месца – ад 400 грыўняў (прыкладна 11 долараў) да 2 тысяч (каля 55 долараў). Думаецца, для Мiлеўскага не праблема ўзяць найлепшыя месцы. Але яму паспяшацца – на некаторыя прадстаўленні білетаў ужо не засталося, а на астатнiя іх няшмат.

Іншыя пасты блога

Усе пасты