Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Мілеўскі шукае, як зарабіць: запусціў прыватны тг-канал, прадае фірмовыя шапкі, рэкламуе рознае

Мілеўскі шукае, як зарабіць: запусціў прыватны тг-канал, прадае фірмовыя шапкі, рэкламуе рознае

Цвярозвая манетызацыя.

Аўтар — KentYara98
15 студзеня, 14:52
1
Мілеўскі шукае, як зарабіць: запусціў прыватны тг-канал, прадае фірмовыя шапкі, рэкламуе рознае

Экс-гулец брэсцкага «Дынама» Арцём Мілеўскі не пакідае інфпрасторы. Спачатку было яркае з'яўленне пасля курсу рэабілітацыі ад алкагольнай залежнасці ў кіеўскай оперы, затым гулец правёў стрым на твічы, дзе распавёў пра новае жыццё без алкаголю і ўчыніў пажар сваімі словамі пра мовы.

Але на гэтым былы футбаліст не спыніўся – 11 студзеня ў сваім інстаграм-акаўнце ён анансаваў запуск закрытага тэлеграм-канала, у якім падпісанты змогуць атрымаць доступ да эксклюзіўных вэбінараў і майстар-класаў, прамыя ўключэнні з аналітыкамі і футбольнымі журналістамі, разборы матчаў і штомесячныя розыгрышы, а таксама камунікацыю з зоркамі футбола і шоу-бізнесу.

Першапачаткова доступ да ўсяго гэтага каштаваў 490 грыўняў (прыкладна 13 даляраў) за 30 дзён, але праз некалькі дзён кошт знізілі да 199 грыўняў (крыху больш за 5 даляраў). Праўда, нават зніжэнне не моцна прыцягнула карыстальнікаў – сістэма паказвае, што толькі пяць чалавек набылі падпіску.

Закрыты тэлеграм-канал – не адзіны спосаб Мілеўскага па манетызацыі сябе. У свой 39-ы дзень нараджэння, 12 студзеня, гулец прэзентаваў новую калекцыю адзення свайго брэнда. Пакуль яна прадстаўленая шапкамі, створанымі ў калабарацыі з дызайнерам Аляксеем Залеўскім. Кошт шапкі ад Мілі - 1521 грыўняў або амаль 40 долараў.

На фота ў інстаграм бачныя гэтак жа штаны і худзі з надпісам Мілеўскага Timi 10, але іх у продажы пакуль няма.

У той ж дзень Мілеўскі правёў святочны стрым на Twitch у кампаніі свайго прыяцеля Сяргея і былой жонкі гульца кіеўскага «Дынама» Мікалая Маразюка Ірыны.

Падчас эфіру былы гулец працягнуў збіраць данаты. Раней ён ужо збіраў ахвяраванні для сябе, але з умовай частку грошай адправіць вайскоўцам. Але паколькі сумы былі не вельмі вялікія, Мілеўскай стаў казаць, што ўсе сабраныя грошы пойдуць вайскоўцам. За час размоваў з Маразюк яму ўдалося сабраць крыху больш за 50 000 грыўняў з заяўленых 100 000.

Мілеўскі таксама спрабуе прадаваць рэкламу праз свой камерцыйны інстаграм. Напрыклад, былы футбаліст рэкламуе качку хатняй вытворчасці.

І прасоўвае невядомы (і калі шчыра, трохі сумнеўны) брэнд CannaBeTrust, які заяўляе пра сябе як «сімбіёз блокчейн-тэхналогій і вырошчвання канопляў».

Але, мабыць, самае галоўнае ў гэтым усім тое, што мяркуючы па ўсім, Мілеўскі працягвае весці «сухі» лад жыцця – у святочным стрыме ён увесь час папіваў дзіцячае шампанскае, падоранае Ірынай Маразюк.

Застаецца толькі дадаць словы Аляксандра Хацкевіча пра тое, што гулец «павінен разумець, што ў такім стане трэба быць заўсёды. Назад дарогі няма».

Іншыя пасты блога

Усе пасты