Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Мілеўскі выйшаў у эфір: яго спрабавалі ізноў спаіць (не паддаўся), а сам усчаў пажар словамі пра мовы

Мілеўскі выйшаў у эфір: яго спрабавалі ізноў спаіць (не паддаўся), а сам усчаў пажар словамі пра мовы

Патлумачыў, чаму не ведае ўкраінскую, тым, што не ведае і беларускую.

Аўтар — KentYara98
31 снежня, 17:07
1
Мілеўскі выйшаў у эфір: яго спрабавалі ізноў спаіць (не паддаўся), а сам усчаў пажар словамі пра мовы

Былы нападаючы брэсцкага «Дынама» Арцём Мілеўскі пасля лячэння ад алкагольнай залежнасці вярнуўся ў публічную прастору.

Яшчэ ў пачатку снежня гулец засвяціўся ў Кіеўскім оперным тэатры, куды прыйшоў у суправаджэнні свайго сябра Сярогі, а ўжо 30 снежня разам з ім жа правёў святочны стрым на Twich.

Максімальная агульная колькасць гледачоў на платформе склала 400, а Мілеўскі за дзве гадзіны адказаў на багата пытанняў. Адначасова з гэтым гулец збіраў данаты «на новы халат». Праўда, з заяўленых 200 тысяч грыўняў атрымалася сабраць толькі 5 тысяч. У анонсе да стрыма Мілеўскі абяцаў перадаць на пратэзаванне вайскоўцаў 20% ад сабранай сумы.

Ужо пасля стрыму Мілеўскі апублікаваў скрын пераводу і паведаміў, што адправіў на дапамогу ваенным усю сабраную суму.

Многія пытанні на адрас Мілеўскага пад час эфіру зводзіліся да тэмы ўжывання алкаголю. Былы футбаліст прызнаваўся, што ягоны лад жыцця крыху змяніўся.

За колькі вып'еш банку піва адным махам?

– Калі пасля лазні… 0,3 можна адразу спакойна, вось.

– Цяпер ты трэнуешся, у форме. Піўка пасля трэнаванне не хочацца выпіць?

– Я адразу пепсі пʼю. Прытупляе адразу. Піўка выпіць – святое, але я цяпер не пʼю.

Было і такое:

– Якому віну аддаеш перавагу на вячэру? Пакажы свой бар.

– Цяпер у мяне ўжо няма бара. Цяпер вадзіца толькі.

– Вадзічка? Чаем душышся?

– Чай, вадзіца. А добрае віно – італьянскае. Амароне

– Пʼеш зараз ці не?

– Не, не пʼю. Не падабаецца мне стан на раніцу, ён проста жудасны. І вам зычу берагчы сваё здароўе, гэта вельмі важна. Ніколі не можаш ведаць, што здарыцца праз алкаголь.

Мілеўскага правакавалі на непрадуманыя ўчынкі, але той трымаў сябе ў руках.

– За колькі [даната] выпʼеш на стрыме?

– Гэта без сэнсу пытацца. Я цяпер не пʼю. Адчуваю сябе выдатна. Хаця прыязджайце, абмяркуем, калі захочаце :). Але мяне цягне не цягне наогул, я вельмі рады гэтаму. Задаволены сваім станам.

– Як скінуў лішнюю вагу?

– Зноў жа алкаголь. Ён вельмі прыцягвае вагу, апухласць, увесь гэты «варушняк». Не піць алкаголь і сачыць за сабой, хадзіць кожны дзень у залу.

Распавёў Мілеўскі і пра перспектывы свайго вяртання ў кіеўскае «Дынама».

– Я тэлефанаваў Ігару Міхайлавічу ў дзень нараджэння, віншаваў. Ён мне сказаў даслоўна: «Калі будзеш гатовы, прыходзь, мы цябе чакаем».

А яшчэ Міля прыгадаў, як пазычаў грошы ў легенды ўкраінскага футбола Андрэя Шаўчэнкі.

– Што скажаш з нагоды Андрэя Шаўчэнкі на пасадзе кіраўніка УАФ?

– Вы так кажаце такім тонам або падтэкстам, што ён не заслугоўвае гэтай пасады. Пабачым. Паглядзім, як атрымаецца. Час паставіць усё на месца.

– Якія ў цябе адносіны з ім цяпер?

– У мяне выдатныя… Калі бачымся, ёсць павага адзін да аднаго. Я б не сказаў, што мы сябры, але маем добря зносіны.

– Былі нейкія, можа, смешныя гісторыі з жыцця?

– Мне патрэбныя былі грошы, трэба было дапамагчы чалавеку – 50 тысяч долараў. У мяне не было, чакаў заробак. У выніку патэлефанаваў яму, растлумачыў, а ён мне ўвечар на трэнаванне ўжо прывёз суму.

– Аддаў?

– Аддаў.

– Праз колькі?

– Калі Міхайлавіч зарплату даў, адразу аддаў. Таму я з ім у добрых адносінах.

Але самым правакацыйным стаў адказ Мілеўскага на пытанне пра выкарыстанне ўкраінскай мовы.

– У нас не было ўкраінскай школы, мы заўсёды трэнаваліся, не было часу вучыць украінскую мову. Тым больш усе размаўлялі на рускай. Не лічу, што гэта так важна сёння размаўляць на ўкраінскай. Трэба мець сваю нейкую пазіцыю. І многія вайскоўцы нават гавораць на рускай. Ніякай праблемы ў гэтым я не бачу. І ўвогуле, я – беларус, мы размаўлялі заўсёды на рускай. Таму не лічу, што гэта асабліва важны момант нейкі.

У каментарах пад гэтай навіной на сайце ўкраінскай «Трыбуны» ўсчаўся сапраўдны пажар. Нехта зрабіў выснову, што менавіта такая пазіцыя тлумачыць, чаму беларусы не змаглі змяніць уладу ў 2020-м.

Адзін з карыстальнікаў напісаў, што Мілеўскаму за лепшае маўчаць, а не гаварыць. Праўда, тут жа знайшліся тыяі, хто паспрабаваў растлумачыць, што мець іншы пункт гледжання – гэта нармальна.

Некаторым вельмі не спадабалася адсылка Мілеўскага да рускамоўных вайскоўцаў, якія бароняць Украіну.

Адзін з каментатараў адзначыў, што многія беларусы не ведаюць сваёй мовы, а тут хочуць, каб Мілеўскі ведаў украінскую.

Хтосьці палічыў, што Мілеўскі не мае рацыі толькі ў тым, што агучыў сваю пазіцыю публічна

Не засталіся ўбаку і чытачы беларускага тэлеграм-канала «Спорт.Беларусі». Адзін з карыстальнікаў наўпрост назваў гульца акупантам.

Хтосьці палічыў, што Арцём малайчына.

Было і меркаванне, што калі Мілеўскі не змог вывучыць беларускую, то і ўкраінская яму не патрэбна.

Прыходзілі людзі і з правакацыйнымі заявамі аб непатрэбнасці ўкраінскай і беларускай моваў.

Праўда, яны адразу атрымлівалі «па карку».

Некаторыя таксама пісалі, што экс-гульцу варта было маўчаць.

А нехта палічыў, што Мілеўскі – анамалія савецкага гатунку.

Зʼявіўся каментар Мілеўскага і на сайце расійскага sports.ru. Праўда, аўтары палічылі непатрэбнай дасылку да вайскоўцаў і проста не апублікавалі яе.

Там карыстальнікі спрачаліся пра надуманасць праблемы рускай мовы ва Украіне.

І ўспаміналі былых партнёраў Мілеўскага па кіеўскім «Дынама» Аляксандра Аліева з Андрэем Ярмоленкам.

Былі і тыя, хто спрабаваў даведацца пра рэальную карціну ва ўкраінцаў, якія яшчэ чытаюць расійскае медыя.

Некаторыя карыстальнікі адзначалі, што веданне некалькіх моваў характарызуе чалавека з лепшага боку.

Але, вядома, без ксенафобскіх рэмарак таксама не абышлося.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты