Tribuna/Футбол/Блогі/ Мілеўскі дапамагае УСУ – на днях адправіў ежу і сродкі гігіены

Мілеўскі дапамагае УСУ – на днях адправіў ежу і сродкі гігіены

Ваенныя асабіста яму падзякавалі.

19 сакавіка, 22:27
 Мілеўскі дапамагае УСУ – на днях адправіў ежу і сродкі гігіены

Арцём Мілеўскі працягвае быць актыўным у медыя-полі. Пасля праходжання рехаба, экс-футбаліст брэсцкага «Дынама» рэгулярна з'яўляецца ў сваіх сацыяльных сетках, праводзіць стрымы, разыгрывае футболкі, спрабуе прадаваць свой мерч і час ад часу спрабуе рэкламаваць розную (сумнеўную) прадукцыю:

У гэтым яму дапамагае Сяргей Трацяк – новы сябар Арцёма з вельмі сумнеўнай рэпутацыяй. З-за яго, дарэчы, Міля пасварыўся са сваім даўнім «кентом», экс-футбалістам зборнай Украіны Аляксандрам Аліевым:

Аднак, не ўся актыўна Арцёма ў інфаполі з'яўляецца камерцыйнай. У лютым Міля наведваў дзіцячую клініку, дзе фатаграфаваўся і раздаваў аўтографы. А некалькі дзён таму адправіў дапамогу 56-й асобнай мотапяхотнай брыгадзе з войска ВСУ, пра што экс-футбаліст распавёў у сваім Instagram:

Мілеўскі расказаў, што дапамог смачнасцямі і сродкамі гігіены. Ён указаў, што гэта ўсё дзякуючы людзям, якія падпісаны на яго прыватны акаўнт у тэлеграме і якія пастаянна данацілі ў эфірах.

Дарэчы, вайскоўцы таксама запісалі відэа, у якім падзякавалі Арцёму за дапамогу:

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты