Tribuna/Футбол/Блогі/У «Шахцёры» шкадуюць, што з'ехаў, у Мазыры радыя, што прыехаў, а ён хацеў застацца ў Казахстане. Як Ложкін вярнуўся ў ЧБ

У «Шахцёры» шкадуюць, што з'ехаў, у Мазыры радыя, што прыехаў, а ён хацеў застацца ў Казахстане. Як Ложкін вярнуўся ў ЧБ

Ужо паклаў парачку БАТЭ.

У «Шахцёры» шкадуюць, што з'ехаў, у Мазыры радыя, што прыехаў, а ён хацеў застацца ў Казахстане. Як Ложкін вярнуўся ў ЧБ

Уладзіслаў Ложкін – адно з галоўных узмацненняў «Славіі» ў зімовае трансфернае акно. 22-гадовы нападнік мінулы год правёў у казахстанскім Д2, куды накіраваўся пасля некалькіх гадоў у мінскім «Дынама». Прычынай сыходу з «Дынама» стала незадаволенасць Ложкіна колькасцю гульнявога часу – у сезоне-2022 ён рэдка праводзіў поўныя сустрэчы, але набраў 6+4 па гол+пас за 25 матчаў. У сталічным клубе былі зацікаўленыя працягнуць супрацу, але Ложкін захацеў змяніць абстаноўку і паехаў у «Туран» з казахстанскага горада Туркестан, які выступаў у міноры, і такім чынам спаліў кампенсацыю за сябе.

За сезон у казахстанскім Д2 легіянер выбіў сур'ёзныя 20+11 за 26 матчаў, стаў найлепшым бамбардзірам каманды, трэцім бамбардзірам лігі і другім яе распасоўшчыкам, чым дапамог «Турану» заваяваць срэбныя медалі і права на павышэнне ў класе.

Па словах Ложкіна, ён хацеў працягнуць выступаць за туркестанцаў ужо ў вышэйшым дывізіёне, але не атрымаў такой прапановы. Гулец тлумачыць гэта зменай клубнага кіраўніцтва.

Як бы там ні было, пасля паспяховага сезона ў «Туране» прапаноў у Ложкіна хапала. Пра цікавасць да нападніка ад розных клубаў паведамляў агент гульца Яўген Мяцеліца, а пасля і сам футбаліст, каментую пераход у «Славію»:

– Было шмат варыянтаў у Беларусі і за межамі краіны, але я абраў Мазыр. Параіўся з трэнерамі, з агентам, абмеркаваў сітуацыю з сям'ёй і вырашыў, што лепш за ўсё мне пасуе «Славія». Тым больш галоўны трэнер тут вельмі амбіцыйны, актыўна развівае футбалістаў. Чаму б не паспрабаваць? – сказаў Ложкін.

Тым не менш у «Славіі» ён аказаўся не адразу. 14 лютага нападнік з'явіўся ў заяўцы «Шахцёра» на спарынг з «Хваляй» (2:0) і адразу вызначыўся забітым мячом. Далей Ложкін працягнуў рыхтавацца да сезона з «гарнякамі», браў удзел у спарынгах супраць брэсцкага «Дынама» (5:3) і «Славіі» (3:3). Сваёй будучай камандзе ён таксама забіў, зраўняўшы лік на 85-й хвіліне, чым дапамог адгуляцца з 0:3 пасля першага тайма.

Нягледзячы на нядрэнныя вынікі ў перадсезонцы, з «гарнякамі» форвард не падпісаўся – усё праз трансферны бан, які АБФФ наклала на «Шахцёр» у кастрычніку мінулага года. Падаецца, што ў Салігорску разлічвалі на зняцце забароны да закрыцця трансфернага акна, але гэтага не адбылося. У выніку Ложкін вырашыў прадоўжыць карʼеру ў «Славіі».

У Мазыры якраз шукалі замену Андрэю Салаўю. Найлепшы футбаліст Беларусі-2021 перайшоў у «Славію» ў студзені гэтага года, а ўжо 24 лютага атрымаў пералом малаберцовай косці ў спарынгу з «Хваляй» (1:1) і выбыў мінімум на два месяцы. Яшчэ адзін фактар пераходу, паводле слоў Ложкіна, абмеркаванне працягу карʼеры з трэнерамі, агентам і сямʼёй. Цікава, што адным са спецыялістаў, які параіў перайсці менавіта да Івана Біёнчыка, быў галоўны трэнер «Шахцёра» Станіслаў Сувораў.

«Улада я разумею – яму не хочацца застацца без клуба. Трэба гуляць. Ён нават раіўся, куды пайсці. Парэкамендаваў яму «Славію». Думаю, усё ў яго ў Мазыры складзецца добра: будзе рабіць тое, што яму скажуць. Хлопец ён неканфліктны», – казаў Сувораў.

Апошняя характарыстыка можа быць ці не найважнейшай для працы з Біёнчыкам. Трэнер вядомы сваім аўтарытарным падыходам да работы з калектывам, з-за чаго не раз узнікалі канфліктныя сітуацыі. Апошняя з іх і самая гучная – з форвардам БАТЭ Андрэем Панюковым.

У мінулую суботу «Славія» правяла спарынг менавіта з барысаўцамі. Панюкоў у заяўку не патрапіў, але падтрымліваў аднаклубнікаў з шалікам на трыбунах:

Затое за «Славію» дэбютаваў Ложкін. Менавіта яго дубль прынёс перамогу мазырчукам 2:0. Пасля матча гульню форварда адзначыў Біёнчык:

«Усе малайцы. Добра дзейнічала група нападу, абарона. Рады, што да нас далучыўся Улад Ложкін. Рады, што ён цяпер гулец «Славіі», – сказаў Біёнчык.

Іншыя пасты карыстальніка

Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
Учора, 06:00
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 траўня, 17:00
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 траўня, 06:13
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Как беларусы до Шкурина брали кубки в Европе: у Гуренко за два клуба, при Кутузове Роналду сидел на лавке, немало вратарей
4 траўня, 06:00
5
Украина близка к возвращению в элиту мирового хоккея. За нее играет беларус, а тренирует тот, кто учился у Захарова
2 траўня, 19:17
2
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў
1 траўня, 17:00
6
Багдановіч усеўся на «Чырвоны сцяг», а Баскаў – на «Бэнтлі». Але на закрыцці хакейнага сезону былі і больш дзіўныя аўто
1 траўня, 14:21
3
Штрафуют, не пускают в плей-офф, помогают спастись: как регламенты влияют на клубы беларусов за рубежом
1 траўня, 12:01
3
Найлепшага гульца Беларусі ў «Дынама» замяніў самы малады з брамнікаў – ён ужо паспеў прынізіць Савіцкага
1 траўня, 06:27
Лапавухаў зрабіў класны падвойны сэйв – дапамог ЦСКА захаваць мінімальную перамогу
29 красавіка, 16:45
Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў
28 красавіка, 06:19
3
Усе пасты