Tribuna/Футбол/Блогі/Германія абвясціла гульца на Еўра-2024 з дапамогай торта ў доме састарэлых, яшчэ аднаго – праз пякарню

Германія абвясціла гульца на Еўра-2024 з дапамогай торта ў доме састарэлых, яшчэ аднаго – праз пякарню

Незвычайны спосаб.

16 траўня, 04:25
Германія абвясціла гульца на Еўра-2024 з дапамогай торта ў доме састарэлых, яшчэ аднаго – праз пякарню

Германія пачала разаграваць публіку перад пачаткам Еўра-2024. Краіна рыхтуецца да турніру, які стартуе 14 чэрвеня на «Альянц Арэне» ў Мюнхене матчам паміж гаспадарамі і зборнай Шатландыі.

У чацвер, 16 траўня, Юліян Нагельсман абвесціць канчатковы спіс з 26 гульцоў, якія едуць на турнір. Але, па-першае, некалькі футбалістаў ўжо абвешчаныя, прычым вельмі цікавым чынам – быццам незнарок праз выпадковыя СМІ і сацыяльныя сеткі.

Робіна Коха з «Айнтрахта» анансавалі ў вячэрнім шоў «World Wide Wohnzimmer». А да таго . Цэнтральнага абаронцу абаронцу «Дортмунда» Ніка Шлотэрбека выклікалі праз тэлевізійную праграму навін «Tagesschau».

Джанатан Та з «Баера» быў абвешчаны дзякуючы каробцы для торта, якую Рашыд Хамід, генеральны дырэктар Pflege Smile, прынёс падчас візіту ў шпіталь для пажылых людзей. Публікацыю пра гэта ён зрабіў у сваіх сацсетках.

Імёны Аляксандара Паўлавіча і Мануэля Ноера з «Баварыі» былі раскрытыя праз медыі (першы ў праграме RTL, а другі ў публікацыі «інфлюенсера» Руфера К'яры). Ніклас Фюлькруг з «Барусіі» Дортмунд даведаўся пра запатрабаванасць у бундэсцім праз радыёпраграму WDR «1live», а Крыса Фюрыха са «Штутгарта» ўвогуле абвясціла пякарня Seeger.

Адсутнасць Хумельса

Акрамя гэтых паведамленняў у Германіі ідуць спрэчкі пра магчымую адсутнасць Матса Хумельса. Цэнтральнага абаронцы, які адыграў ключавую ролю ў выхадзе «Барусіі» ў фінал Лігі чэмпіёнаў (стаў MVP і ў першым матчы з ПСЖ, і ў другім), не будзе ў канчатковым спісе паводле інфармацыі ад Bild.

Крыніца: Marca

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты