Усе навіны

Гандбольны ЦСКА з беларускамі Кулак, Коцінай і Шаманоўскай заваяваў Кубак Расіі

29 красавіка 2023, 19:30

29 красавіка прайшоў «фінал чатырох» жаночага Кубка Расіі па гандболе, у якім ЦСКА было мацнейшым за «Ладу» з лікам 31:27.

У складзе ЦСКА кубак заваявалі беларускі Анастасія Кулак, Наталля Коціна і Вікторыя Шаманоўская.

Аднак Коціна прапусціла «фінал чатырох», бо не паспела аднавіцца пасля аперацыі на калене, якая прайшла ў лістападзе, а ў Шаманоўскай спартовае грамадзянства зараз расійскае. Вікторыя стала двухразовай уладальніцай Кубка Расіі.

Адзначым, што ў фінале Кулак і Шаманоўская не вызначыліся закінутымі мячамі.

У складзе «Лады» сярэбраныя медалі заваявалі тры беларускі: варатары Юлія Кунцэвіч і Валянціна Вайтулевіч, а таксама лінейная Ірына Мокат. Акрамя таго, бронза ў актыве лінейнай «Растоў-Дона» Валерыі Гутавай.