Усе навіны

Алёхін, Артамонаў, Цзяньцзе, Сельвесюк і Сілко пакінулі «Мяшкоў Брэст»

30 чэрвеня, 18:51

«Мяшкоў Брэст» па заканчэнні тэрмінаў кантрактаў пакінулі Мікалай Алёхін, Дзмітрый Артамонаў, Чжан Цзяньцзе, Арцём Сельвесюк і Валянцін Сілко.

Алёхін, Артамонаў і Чжан правялі ў камандзе па адным сезоне. Алёхін працягне кар'еру ў румынскай «Канстанцы». Ён у 35 матчах закінуў 187 мячоў.

Артамонаў правёў 33 гульні, забіў 39 мячоў.

Чжан у 18 сустрэчах закінуў 20 мячоў.

Сельвесюк з'яўляецца выхаванцам каманды. У яго актыве 276 матчаў і 546 мячоў.

Сілко выступаў за мяшкоўцаў з 2017-га па 2022-ы (86 гульняў, 101 гол), а мінулы сезон правёў у арэндзе ў «Кронане».