Tribuna/Гандбол/Блогі/Нестандартны рэцэпт перамогi з белгандбола – вучылi СКА, але выйграў зноў «Мяшкоў»

Нестандартны рэцэпт перамогi з белгандбола – вучылi СКА, але выйграў зноў «Мяшкоў»

Лайно цi яйцы?

1 лютага, 17:33
Нестандартны рэцэпт перамогi з белгандбола – вучылi СКА, але выйграў зноў «Мяшкоў»

У мінулым сезоне ў белгандболе здавалася, што СКА ў рэшце рэшт перарве гегемонiю «Мяшкова». Мiнская каманда неаднаразова выйгравала ў брэсцкай, але «Мяшкоў» у канцы сезона перазагрузiўся i ў фiнале плэй-оф узяў чарговае чэмпiёнства.

У мiжсезонне СКА ўзначаліў экс-капітан каманды Дзмітрый Нікуленкаў. Новы коўч хацеў навязаць барацьбу «Мяшкову», заявіўшы, што занадта шмат сярэбраных медалёў у мінчан апошнім часам.

Пакуль што атрымоўваецца не вельмі. 31 студзеня каманда Нікуленкава ўжо ў чацвёрты раз у бягучым сезоне саступіла брэстчанам. Хоць у першым тайме СКА нават вёў у тры мячы, але перавагу выпусціў. На пачатку другога тайма перавагі ў плюс тры мячы дабіліся ўжо гандбалісты «Мяшкова», пасля чаго Нікуленкаў узяў тайм-аўт – i выдаў вельмі эмацыйны спіч.

«Цiшэй, ###### [блiн]! Пачуйце мяне. Хацiм лайном быць, ###### [блiн]? Грызiце яйцы, ## ### [к чорту], тады. Выходзьце, ###### [блiн], бiцеся, кажу!» – даводзiў Нiкуленкаў (i гэта не ўвесь перац прамовы).

Увага! Вiдэа нiжэй змяшчае мат. Строга 18+!

Але СКА перавярнуць гульню ўжо не змог і саступіў – 29:31. Гэтай перамогай «Мяшкоў» гарантаваў сабе першае месца па выніках рэгулярнага чэмпіянату. А прэс-служба клуба падкалола сваіх супернікаў.

Пра яйкi ў белспорце ўспамінаюць рэгулярна. Летась пра тое, што ў яго нiбыта «яйцы пасiвелi», у таксама эпiчнай прамове расказваў тады яшчэ галоўны трэнер «Шахцёра» Аляксей Бага.

А ў 2022-м за iх хапаўся, святкуючы гол, паўабаронца мінскага «Дынама» Арцём Быкаў – атрымалася нягегла.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты