Усе навіны

Андрэй Арамнаў: «Рыхтуюся да чэмпіянату свету-2023»

29 чэрвеня, 17:30

Беларускі цяжкаатлет Андрэй Арамнаў расказаў аб падрыхтоўцы да чэмпіянату свету.

Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі (IWF) раней аб'явіла, што для допуску на турніры спартсмены з Расіі і Беларусі павінны падпісаць дэкларацыю з абавязацельствам «не выказвацца ў падтрымку вайны». Спаборнічаць дапушчаныя спартсмены будуць у нейтральным статусе ў форме шэрага колеру.

– Я зараз рыхтуюся да чэмпіянату свету-2023, які пройдзе ў верасні. Як вядома, беларускім цяжкаатлетам дазволілі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у нейтральным статусе.

Раней не было стартаў, дзе я мог паказаць, на што здольны. Так што ў бліжэйшы час адпраўляюся ў Раўбічы, дзе трэнерская рада будзе вырашаць, наколькі я прыдатны для таго, каб прадстаўляць нашу краіну на чэмпіянаце свету, – сказаў Арамнаў.