Усе навіны

Асаёнак стаў 5-м на ЧС па цяжкай атлетыцы

11 верасня, 23:06

Беларускі цяжкаатле Пётр Асаёнак заняў пятае месца на Чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы ў Саудаўскай Аравіі.

У рыўку беларус паказаў вынік – 170 кг, а ў штуршку – 201 кг. Вынік – 371 кг.

Залаты медаль заваяваў іранец Мірмастафа Джавадзі (384 кг), серабро выйграў кітаец Лі Даінь (383 кг). Бронза ў венесуэльца Кейдамара Вальеніллі з вынікам 381 кг.

Раней на ЧС у Саудаўскай Аравіі выступілі Аліна Шчэпанава – у вазе да 59 кг заняла 18-е месца з вынікам 211 кг (92+119) – і Генадзь Лапцеў у мужчынскай катэгорыі да 61 кг застаўся без заліковай спробы, не здолеўшы ўзяць стартавую вагу 132 кг.