Усе навіны

Беларускія цяжкаатлеты заваявалі чатыры медалі на першынстве Расіі

16 лістапада, 13:50

Беларускія цяжкаатлеты заваявалі чатыры медалі ў пяты дзень першынства Расіі ў Майкопе.

У вагавой катэгорыі 76 кг сярод юніёрак (19-20 гадоў) на вышэйшую прыступку п'едэстала ўзнялася Паліна Пагуляева, а другое месца заняла Юлія Вазная.

Пераможцам у вагавой катэгорыі 87 кг стала Алена Бондарава.

У вазе да 87 кг сярод юніёрак 15-18 гадоў серабро заваявала Кацярына Ляшчук.