Усе навіны

В. а. галоўнага трэнера «Гомеля» Кавыршын: «Добра пачалі першы перыяд. Потым нахапалі выдаленняў, ніколі не атрымліваецца спакойна паглядзець хакей»

16 лістапада 2022, 23:30

Выконваючы абавязкі галоўнага трэнера «Гомеля» Яўген Кавыршын пракаментаваў вынік матчу супраць менскай «Юнасці» (5:3).

– Добра пачалі першы перыяд, забросілі шайбы, спрацавала большасць. Потым, вядома, нахапалі выдаленняў, вось ніколі не атрымліваецца спакойна паглядзець хакей. Будзем працаваць далей, рыхтавацца да гульняў з «Металургам».

– На гэтыя абодва матчы склад вызначалі вы разам з Паўлам Волчакам ці Сяргей Стась даваў указанні з гэтай нагоды?

– Мы ўзгаднялі склад з Сяргеем Леанідавічам, размаўлялі з гэтай нагоды, вырашылі, што пераможны склад не будзем мяняць.

– Што можаце сказаць з нагоды лазарэта каманды?

– Нікулін ужо здаровы і прыступіў да трэніровак, Бовін на падыходзе, астатнія пакуль яшчэ лечацца, – сказаў Кавыршын.