Усе навіны

Скоранаў: «Чым больш беларусаў выступаюць у КХЛ, тым большы выбар у трэнерскага штаба зборнай»

8 снежня 2022, 20:15

Беларускі форвард маскоўскага «Дынама» і зборнай Беларусі Аляксандр Скoранаў падзяліўся думкамі пра адсутнасць ліміту на беларусаў у расійскіх клубах.

– Менавіта зборнай неверагодна дапамагло. Вельмі моцна, таму што КХЛ – адна з наймацнейшых ліг у свеце. Гуляць тут – вельмі прэстыжна і ганарова. Узровень лігі – вельмі высокі, і, гуляючы ў ёй, ты прагрэсуеш. Адпаведна, чым больш беларусаў выступаюць у КХЛ, тым большы выбар у трэнерскага штаба зборнай. Канкурэнцыя робіцца вышэй, і галоўны трэнер пачынае сядзець і ламаць галаву над тым, каго яму выклікаць. І гэта абавязкова дапаможа ў будучыні, калі, дай бог, усё развяжацца для нашых зборных і мы вернемся на міжнародны ўзровень, – сказаў Скоранаў.

У гэтым сезоне Аляксандр Скоранаў правёў 11 матчаў, закінуў 4 шайбы і аддаў 5 галявых перадач.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com