Усе навіны

Расійскі нападаючы Шумакоў перайшоў у мінскае «Дынама»

21 снежня 2022, 14:56

Прэс-служба мінскага «Дынама», паведаміла аб пераходзе ў стан «зуброў» расійскага нападаючага Сяргея Шумакова.

У цяперашнім сезоне форвард пачынаў у «Трактары», дзе на яго рахунку 4 (2+2) ачкі ў 18 матчах. Нядаўна праварукі 30-гадовы хакеіст пакінуў чалябінскую каманду.

Шумакоў таксама выступаў у складзе «Сібіры», ЦСКА, «Авангарда» і «Аўтамабіліста». Усяго ў КХЛ на яго рахунку 526 матчаў, у якіх ён набраў 289 (139+150) балаў.

Расіянін выступаў за акіянам, так на старце сезона 2018/2019 гуляў у АХЛ за «Хершы Беарс» і «Спрынгфілд Тандэрбердс», за якія ён згуляў 13 матчаў, у якіх набраў 5 (4+1) ачкоў. Выклікаўся ў нацыянальную і алімпійскую зборныя Расіі на этапах Еўрахакейтура: 15 матчаў, 7 (2+5) балаў.

Шумакоў з'яўляецца бронзавым прызёрам чэмпіянату КХЛ (2015), сярэбраным прызёрам чэмпіянату КХЛ (2018, 2019), тройчы найлепшым форвард тыдня ў КХЛ, мае лепшы паказчык карыснасці (+28) у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ сезона 2017/2018.