Усе навіны

НХЛ, рэгулярны чэмпіянат: «Нью-Джэрсі» Шаранговіча саступіў «Караліне» і іншыя матчы

2 студзеня 2023, 10:25

У ноч на 2 студзеня прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Нью-Джэрсі» беларускага нападаючага Ягора Шаранговіча прайграла «Караліне» (4:5).

Беларускі хакеіст правёў на лёдзе 13:58, заблакаваў 1 стрэл і скончыў сустрэчу з паказнікам карыснасці «0».

Усяго ў бягучым сезоне ў Шаранговіча 17 (10 + 7) ачкоў у 37 гульнях, пры карыснасці «-1» і 8 хвілінах штрафу.

Табліца і статыстыка чэмпіянату НХЛ.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

Нью-Джэрсі – Караліна – 4:5

Фларыда – Рэйнджэрс – 3:5

Атава – Бафала – 3:1

Чыкага – Сан-Хасэ – 2:5

Сіэтл – Айлендэрс – 4:1