Усе навіны

Краўчанка пра Варфаламеева: «Як ён можа быць лішнім? Іншае пытанне: ці думае ён пра гэта?»

16 лютага 2023, 23:21

Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка падзяліўся меркаваннем пра расійскага форварда мінскага «Дынама» Паўла Варфаламеева. Нагадаем, хакеіст быў адпраўлены ў фарм-клуб, за які паспеў згуляць адзін матч.

– Варфаламееў пабыў у вас, пагатаваўся крыху, згуляў адзін матч. Наколькі гэта той хакеіст, які можа вам дапамагчы?

– Гэта прафесіянал, які пагуляў у КХЛ – як ён можа быць лішнім, не дапамагчы? Іншае пытанне: ці думае ён аб гэтым. Калі ў галоўнай каманды ідзе сезон, яго дапамога патрэбна менавіта там.

Далей будзем адштурхоўвацца ад таго, якое прыме рашэнне кіраўніцтва мінскага «Дынама», галоўны трэнер. Калі адправяць да нас, то прыедзе і будзе памагаць. Пра Паўла толькі станоўчыя водгукі – прафесіянал, добра разумее і бачыць гульню, – сказаў Краўчанка.