Усе навіны

Баскаў пра мiнскае «Дынама»: «Каманда зноў здолела улюбць у сябе родныя трыбуны»

11 сакавіка 2023, 21:42

Непрызнаны МАК член НАК Беларусі, экс-кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі, які пакінуў пасаду ў 2021-м з-за пяцігадовага бана ІІХФ за палітычны ціск на падначаленых, які ў 2020-м знаходзіўся на Плошчы Перамен у момант нанясення смяротных пабояў мясцоваму жыхару Раману Бандарэнку Дзмітрый Баскаў падзяліўся меркаваннем аб выступленні мінскага «Дынама» ў сезоне КХЛ-2022/23.

Каманда ў першым раундзе Кубка Гагарына супраць СКА саступіла ў серыі 2-4.

– Як заўзятар, я адчуваю шчырую падзяку «Дынама» за тое, як яны біліся ў кожным матчы гэтай серыі. Бо яшчэ да пачатку ўсё разумелі, што барацьба з такім грандам як СКА – гэта не проста хакей, гэта барацьба сістэм і рэсурсаў.

Але хлопцы здолелі сабраць усе свае рэзервы і выдаць цудоўную па сваім напале серыю, навязаць барацьбу найлепшай камандзе КХЛ. Як спартсмен, я разумею, што рабят такі вынік сапраўды не можа задаволіць, бо апетыт прыходзіць падчас гульні, а гульня, якую яны паказалі, сапраўды дазваляла разлічваць на мінанне ў наступны раўнд.

«Дынама» зноў бегла наперад дзякуючы энергіі маладых беларускіх зорак, новага пакалення для нацыянальнай зборнай каманды, і зноў здолела ўлюбiць у сябе родныя трыбуны – кожны матч плэй-оф збіраў аншлаг на «Мінск-Арэне» (насамрэч толькі два з трох матча серыі сабралі 15086 гледачоў – Tribuna.com). Вядома, менеджмент клуба і трэнерскі штаб яшчэ правядуць аналіз гэтага сезона, але я жадаю падзякаваць за яго каманду і заўзятараў! Дзякуй, – сказаў Баскаў.