Усе навіны

Мікіта Талапіла: «Разлічваю на выклік у зборную Беларусі. Але гэта ўжо не ад мяне залежыць»

6 красавіка 2023, 19:15

Беларускі галкіпер «Ванкувера» Мікіта Талапіла распавёў пра жаданне выступаць у нацыянальнай камандзе.

– У вас за плячыма два юніёрскія і тры маладзёжныя чэмпіянаты свету. Што яны далі вам?

– Крутыя эмоцыі і цікавы вопыт, асабліва калі табе 17 ці 18. Было прыкольна пагуляць супраць хакеістаў, якія ўжо праз год-два сталі зоркамі НХЛ.

– За нацыянальную каманду Беларусі вы пакуль не дэбютавалі…

– Неяк запрашалі на адзін збор. Але тады мне было 18 ці 19 – у такім узросце рэдка даюць шанс згуляць.

– Але цяпер шансаў больш. Разлічваеце на выклік?

– Разлічваю. Але гэта ўжо не ад мяне залежыць, – сказаў Талапіла.