Усе навіны

Трэнер «Металурга» Краўчанка пасля 0:2 ад «Нёмана»: «Не паспявалі за хуткімі дзеяннямі суперніка»

12 красавіка 2023, 22:53

Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка падзяліўся меркаваннем пра першы паядынак фінальнай серыі плэй-оф Экстраліі з «Нёманам» (0:2).

– Дзмітрый Аляксандравіч, вельмі няпросты матч. Ацэніце дзеянні сваёй каманды.

– Мы не паказалі таго, што планавалі, але, магчыма, гэта эмоцыі. Мы не паспявалі за хуткімі дзеяннямі суперніка. Гэта першы матч, паглядзім, што будзе далей.

– Які хакей мы ўбачым у выкананні каманд праз два дні? Ён будзе адрознівацца ці каманды прадэманструюць прыблізна тое ж самае?

– Гэта фінал, гэта ўжо свята. Мы рыхтаваліся да фіналу і ў наступных матчах пастараемся абудзіць у сабе тое, што мы падрыхтавалі. Мы будзем прыкладаць усе намаганні для перамогі.

– З чым звязана адсутнасць Волчанкава?

– Яму стала дрэнна падчас гульні, прынялі рашэнне зняць яго, – сказаў Краўчанка ў эфіры тэканала «Беларусь 5».