Усе навіны

«Металург» прайграў дома ў плэй-оф упершыню з 2022 года

16 красавіка 2023, 19:51

16 красавіка ў трэцім матчы фінальнай серыі Экстралігі «Металург» прайграў «Нёману» (0:5). Гэта першая параза каманды ў плэй-оф на хатняй арэне з 2022 года.

Тады падапечныя Краўчанкі саступілі «Шахцёру» у другім матчы паўфінальнай серыі сезона-2021/22 (2:3). З тых часоў «Металург» атрымаў 10 хатніх перамог запар.

Чацвёртая гульня фінальнай серыі з «Нёманам» пройдзе ў Жлобіне 18 красавіка а 20:10.