Усе навіны

Ігнаценка і Клаўдзіеў на 3 гады працягнулі кантракты з мінскім «Дынама»

29 красавіка 2023, 17:45

Нападаючыя мінскага «Дынама» Ягор Ігнаценка і Ягор Клаўдзіеў працягнулі кантракты з камандай на тры гады.

У мінулым сезоне Ігнаценка правёў 12 паядынкаў у КХЛ без набраных балаў, паказчык карыснасці «-4». У МХЛ на яго рахунку 35 матчаў і 21 (5+16) ачко пры паказчыку карыснасці «+4».

Клаўдзіеў у КХЛ правёў 3 матчы і не вызначыўся набранымі баламі. Далей форвард аднаўляўся пасля пашкоджання. 4 паядынкі правёў за «Дынама-Шыннік», дзе тройчы закідваў.