Усе навіны

Экс-галоўны трэнер мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі Вудкрафт знаходзіцца ў Беларусі («Хоккейный Бульбаш»)

29 красавіка 2023, 21:50

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі і мiнскага «Дынама» Крэйг Вудкрафт прыляцеў у Беларусь. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Хоккейный Бульбаш».

– Ведаеце, хто ў Мінск нядаўна прыехаў? Крэйг Вудкрафт. Але не варта палохацца (ці цешыцца, што вам бліжэй): ён ляціць дадому зусім хутка. Кажуць, што ён закрывае астатнія пытанні, – паведамляе «Хоккейный Бульбаш».

Кантракт Вудкрафта з беларускімі камандамі заканчваецца 30 красавіка.

Раней стала вядома аб тым, што мiнскае «Дынама» і зборную Беларусі ўзначаліў расiйскі спецыяліст Дзмітрый Квартальнаў.