Усе навіны

Квартальнаў пасля 2:6 ад «Расіі 25»: «Не магу пагадзіцца з тым, што мы гулялі вельмі дрэнна. Супернік вельмі выдатна карыстаўся сваімі шанцамі»

3 траўня 2023, 20:09

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Дзмітрый Квартальнаў падзяліўся меркаваннем аб другім матчы супраць «Расіі 25» (2:6).

– 2:6... Ведаеце, я не магу пагадзіцца з тым, што мы гулялі вельмі дрэнна. Сапернік вельмі выдатна карыстаўся сваімі шанцамі. У нас таксама былі нядрэнныя моманты, але, на жаль, закінуць не ўдалося.

Не забіваеш – тады табе ў абратку. Супраць нас гуляла майстравая каманда, якая выдатна карыстаецца чужымі памылкамі. Нам ёсць чаму павучыцца ў іх. У другім перыядзе гулялі нядрэнна.

Для нашых маладых абаронцаў гэта таксама вялікі досвед, вучацца гуляць. Паспрабуем выправіць сітуацыю і падрыхтавацца да турніру, які зараз будзе ў Астане.

– Дзмітрый Вячаслававіч, вы патрапілі як быццам у дзень сурка. Добры першы перыяд і зноў, калі забівае зборная Беларусі, «Расія 25» бярэ відэапрагляд, як і ўчора. Такая прынцыповасць суперніка вас не дзівіць?

– Офсайд быў. Значыць, нам трэба гуляць больш сканцэнтравана, не парушаць правілы. Прынцыповасць? Гэтае пытанне ўжо не да мяне.

– Каго трэніраваць складаней: «Ак Барс» ці зборную Беларусі?

– Усіх трэніраваць вельмі цікава, – сказаў Квартальнаў.