Усе навіны

Экс-варатар «Юнацтва» Шаляпнёў: «Гульнявую кар'еру я ўжо скончыў на 100%, хаця да лістапада 2022 года былі варыянты ў Амерыцы, і ў трэцюю аўстрыйскую лігу»

8 траўня 2023, 12:24

Экс-варатар «Юнацтва» Ян Шаляпнёў распавёў аб завяршэнні сваёй кар'еры гульца.

– Пасля сезону ў Маладзечне вы апынуліся ў Таліне гуляючым трэнерам брамнікаў у клубе «Вайперс». Што канкрэтна ўваходзіла ў вашыя абавязкі?

– У першую чаргу, разглядаў гэты варыянт таму, што хацеў не толькі пагуляць у Еўропе, але і жыць там. Я разумеў, што гуляць пасля Эстоніі асабліва нікуды не паедзеш, але хацелася проста пажыць у добрым горадзе ў Еўропе. Плюс мне далечы магчымасць папрацаваць з дзецьмі да 16 гадоў, у мяне была каманда з даляглядам ісці працаваць трэнерам брамнікаў пад зборную U-18 і U-20. Я вырашыў, што гэта будзе цікава, калі гуляеш і паволі пераходзіш на трэнерскую працу.

– Колькі па часе прабылі ў Таліне?

– Там я адыграў сезон-2021/2022, а на сезон-2022/2023 дырэктар прыняў рашэнне, што ў нас у чэмпіянаце прафесійнай каманды не будзе, і трэба засяродзіцца на тым, каб толькі трэніраваць дзяцей. Я там прабыў да лістапада, пасля чаго ў мяне ўзніклі праблемы з працоўнай візай, бо яе нельга было падоўжыць.

– Чым канкрэтна займаліся ў гэтым сезоне? Нідзе не было інфармацыі, што вы завяршылі гульнявую кар'еру. Ведаем, што займаецеся агенцкай дзейнасцю.

– Гульнявую кар'еру я ўжо скончыў на сто адсоткаў, хоць яшчэ да лістапада 2022 года былі варыянты паехаць у Амерыку, прапаноўвалі кантракт у FPHL [Федэральная хакейная ліга праспектаў], і ў трэцюю аўстрыйскую лігу.

У Аўстрыі ўжо дамовіліся, даслалі кантракт, але ўсё ўперлася ў дазвол на працу. Беларусу нельга аформіць дазвол на працу, бо клуб з'яўляецца паўпрафесійным, – распавёў Шаляпнёў.