Усе навіны

Алістраў пасля 1:2 ад «Расіі 25»: «Беларусь абавязаная выйграць дзве сустрэчы дома. Будуць заўзятары. Гэта павінна нам дапамагчы»

13 траўня 2023, 21:54

Нападаючы зборнай Беларусі Уладзімір Алістраў падвёў вынікі матча са зборнай «Расіі 25» (1:2).

– Добрая гульня ад нашай каманды. Трохі не хапіла, прайгралі ў авертайме. У цэлым выглядалі нядрэнна.

Не хапіла рэалізацыі, у трэцім перыядзе было некалькі выхадаў 1 у 0. Трэба было забіваць і выйграваць у асноўны час.

Прапусцілі ў авертайме – гэта ключавы момант матчу. Мы абавязаны выйграць дзве сустрэчы дома. Будуць нашы заўзятары, гэта наш шосты палявы гулец. Гэта мусіць нам дапамагчы.

Гэтая серыя – добры вопыт. Наша каманда маладая. Гэта вялікі плюс для кожнага гульца.

Працаваць з Квартальным цікава, гэта нейкі досвед. Усе хлопцы паціху да яго абвыкаюць. У цэлым з ім цікава працаваць. Узмацненне ў менскіх матчах? Я нічога не чуў, гэта пытанне не да мяне, – сказаў Алістраў.