Усе навіны

Экс-трэнер зборнай Беларусі Тод Вудкрафт быў звольнены з Універсітэту Вермонта за «непрыстойныя зносіны са студэнтам» (The Athletic)

19 ліпеня, 12:48

Экс-трэнер зборнай Беларусі Тод Вудкрафт быў звольнены з Універсітэту Вермонта за непрыстойныя зносіны са студэнтам.

Спартыўны дырэктар універсітэту Джэф Шульман заявіў, што непрыстойныя паводзіны заключаліся ў «непрыстойных тэкставых паведамленнях студэнту ўніверсітэта ў некалькіх выпадках, якія не дазволілі выканаць прафесійныя межы».

«Спартыўны Дэпартамент універсітэту Вермонта выстаўляе высокія патрабаванні да паводзін нашых трэнераў і ўсіх, хто звязаны з нашым Дэпартаментам. Пасля азнаямлення з вынікамі расследавання, якое было завершана на гэтым тыдні, стала ясна, што трэнер Вудкрафт не апраўдаў гэтых чаканняў», – сказана ў заяве ўніверсітэту.

Адзначым, што сам Вудкрафт заявіў, што не знаходзіўся пад расследаваннем.

Адвакат Вудкрафта Эндру Мілтэнберг таксама пракаментаваў сітуацыю.

«Мы катэгарычна не згодныя з працэсам і высновамі, зробленымі падчас разбору, у якім адсутнічалі фундаментальная справядлівасць і належная прававая працэдура. Мы перакананыя, што рашэнне ўніверсітэту супярэчыць фактам і закону. Мы маем намер дамагацца справядлівасці ў дачыненні да спадара Вудкрафта, які быў выбітным трэнерам і абаронцам на працягу больш за два дзесяцігоддзі», – заявіў Мілтэнберг.