Усе навіны

Сын экс-форварда зборнай Беларусі Гальчанюк зацікавіў мiнскае «Дынама» («Матч ТВ»)

6 жніўня, 17:26

Амерыканскі хакеіст, сын экс-форварда зборнай Беларусі Аляксандра Гальчанюка Алекс Гальчанюк зацікавіў мiнскае «Дынама». Як паведамляе «Матч ТВ», беларускі клуб увайшоў у лік сямі прадстаўнікоў КХЛ, якія праявілі цікавасць да скандальнага хакеіста.

Гальчанюка таксама ў сваім складзе хацелі б бачыць «Спартак», «Салават Юлаеў», маскоўскае «Дынама», СКА, «Авангард» і «Металург».

Нагадаем, 9 ліпеня Гальчанюк быў арыштаваны. Яму прад'явілі шэраг абвінавачанняў: напад на прыватную ўласнасць, хуліганства, непадпарадкаванне, супраціўленне арышту, пагрозы і аварыю.

Хакеіста адправілі ў турму, а пасля вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. «Арызона», якая падпісала Гальчaнюка 2 ліпеня, скасавала кантракт з гульцом 14 ліпеня.