Усе навіны

Дзмітрый Квартальнаў: «Шкада, што ў апошніх гульнях саступілi»

29 жніўня, 16:40

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Адміралам» (3:4 Б).

– Такія матчы трэба даводзіць да перамогі. Трэці перыяд слаба правялі. Гульня ў большасці не атрымалася. Трэба было прадаваць гэтыя моманты.

І страт было зашмат. Завяршылі праграму перадсезонных матчаў. Шкада, што ў апошніх гульнях уступілі. Але нічога крытычнага ў гэтым няма, трэба зрабіць правільныя высновы.

Застаецца дачакацца акрыяння некалькіх рабят, вызначыць склад і паспяхова пачаць сезон, – сказаў Квартальна.