Усе навіны

Палішчук пасля 4:0 над «Лакаматывам»: «Тры грубыя памылкі ў зоне абароны. Над чым працуем, з таго і прапусцілі»

10 верасня, 23:19

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Палішчук падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Лакаматывам» (0:4).

– Вядома, незадаволены. Першыя хвілін восем-дзевяць гулялі да гала. Добрая была гульня, потым нешта падламалася, усё памянялася. Тры грубыя памылкі ў зоне абароны. Над чым працуем, як ні дзіўна, з таго і прапусцілі. Ну і адзін гол на звароце, – сказаў Палішчук.