Усе навіны

Сын экс-гульца зборнай Беларусі Гальчанюк у 6 гульнях за СКА не закінуў ніводнай шайбы, паказчык карыснасці «-5»

15 верасня, 22:45

Сын экс-гульца зборнай Беларусі Аляксандра Гальчанюка Алекс Гальчанюк правёў 6 матчаў за СКА ў КХЛ.

Ён набраў 2 (0+2) ачкі пры карыснасці мінус 5 .

15 верасня ў чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ супраць маскоўскага «Дынама» (1:3) форвард правёў на лёдзе 3 хвіліны 57 секунд. Пры гэтым у другім і трэцім перыядах хакеіст на пляцоўку не вяртаўся.

Нагадаем, 9 ліпеня Гальчанюк быў арыштаваны. Яму прад'явілі шэраг абвінавачванняў: напад на прыватную ўласнасць, хуліганства, непадпарадкаванне, супраціўленне арышту, пагрозы і аварыю.

Хакеіста адправілі ў турму, а пасля вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. «Арызона», якая падпісала Гальчaнюка 2 ліпеня, скасавала кантракт з гульцом 14 ліпеня.