Усе навіны

Палішчук пасля пяці паражэнняў запар: «Яны выводзяць з раўнавагі слабых, «Дынама-Маладзечна» – не»

19 верасня, 08:45

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Палішчук падзяліўся меркаваннем пра матч з «Металургам» (2:5).

Каманда не перамагае ў 5 матчах запар.

– Сёння прайгралі свой пятак. Выйграе мацнейшы. Гэта заканамерна. Дзякую, што кожную гульню нас прыходзяць падтрымаць балельшчыкі. Шануем гэта.

– Выдатна сёння выступілі маладыя гульцы. Што скажаце аб рабятах?

– Звягін хутка ўвайшоў у гульню. Квартальнаў – настырны хлопец, лезе, на вароты. Задаволены. Добрае ўзмацненне.

– Якую працу над памылкамі плануеце правесці перад матчамі з «Юнацтвам» і якія чаканні ад гульні з моцным супернікам?

– Над усімі кампанентамі будзем працаваць. «Юнацтва» – добры раздражняльнік. З такімі моцнымі камандамі цікавей гуляць.

– Зацягнулася чарада паражэнняў. Яна не выводзіць каманду з раўнавагі?

– Паражэннi выводзяць з раўнавагі слабых, нас – не, – сказаў Палішчук.