Усе навіны

Квартальнаў пра перамогу над «АК Барсам»: «Прапускаем галы, бо ў хлопцаў неўроз»

26 верасня, 23:31

Дзмітрый Квартальнаў, галоўны трэнер мінскага «Дынама» падзяліўся думкамі пасля перамогі над «АК Барсам» (3:2) у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ:

– Сёння мы зноў адыгрываліся, а хацелася б павесці ў ліку. Гулялі з добрым супернікам, памылкі былі. Але спадабалася нашая цэласнасць. Два разы заставаліся ўтрох супраць пецярых ды яшчэ і супраць такой каманды. Яны ўмеюць гуляць і забіваць, можа, такі дзень у іх проста быў сёння, нам пашанцавала. Мы задаволеныя гульнёй у меншасці. І Фергюсан нам дапамог на апошняй мяжы.

У нас ёсць вельмі шмат сваёй працы, трэба прыбіраць шмат рэчаў. Мы даем гандыкап, гэта няправільна. Другі гол у нашыя вароты быў вельмі простым.

З Коласавым усё добра, працуе, рыхтуецца.

Чаму мы так дрэнна пачынаем і прапускаем галы… Я, мусіць, хутка ператваруся ў папугая: увесь час кажу гульцам адно і тое ж. Мы вельмі шмат гаворым, надаем гэтаму ўвагу. Але тут такая рэч – чарада параз, неўроз у хлопцаў, усё ў розным эмацыйным стане. Але ёсць рэчы, якія мы можам кантраляваць. У нас былі вельмі дрэнныя першыя змены ў матчах, дзе мы хутка прапускалі, – цытуе Квартальнава прэс-служба КХЛ.