Усе навіны

Лісавец у першым матчы сезона КХЛ аформіў асіст

28 верасня, 19:40

У матчы чэмпіянату КХЛ «Адмiрал» абыграў «Барыс» (3:2). Беларускі абаронца пераможцаў Яўген Лісавец аднавіўся ад траўмы і правёў першы матч у сезоне. Лісавец адзначыўся дзейснай перадачай.

У мінулым сезоне хакеіст набраў 15 (5+10) ачкоў у 61 матчы.