Усе навіны

Шаранговіч зрабіў асіст у перадсезонным матчы НХЛ

3 кастрычніка, 05:05

У ноч на 3 кастрычніка ў перадсезонным матчы НХЛ «Калгары» дома абгуляў «Вініпег» (5:4).

Беларускі форвард «Калгары» Ягор Шаранговіч выходзіў у трэцім звяне, правёў на лёдзе 12:36 і аформіў галявую перадачу. За ўвесь паядынак Шаранговіч нанёс два кідкі па варотах, скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «+1».

Шаранговіч правёў у міжсезонне чатыры матчы і вызначыўся двума (0+2) ачкамі.

Беларускі абаронца Ілля Салаўёў у матчы на лёд не выходзіў.