Усе навіны

Палішчук пасля 2:5 ад «Віцебска»: «У другім перыядзе расхлябана дзейнічалі»

5 кастрычніка, 09:43

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Палішчук падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Віцебскам» (2:5).

– Лiк сам за сябе кажа. Хаця пачалі нядрэнна. Але гэты гол, які мы самі падарылі суперніку, падкасіў нас. У другім перыядзе расхлябана дзейнічалі. Трэці перыяд згулялі добра, калі не лічыць шайбу, прапушчаную ўтрох. Дзякуй заўзятарам, што заўзелі да канца.

– Што скажаце пра маладых гульцоў і вопытных выканаўцаў? Ці не падаецца вам, што адны выкладваюцца, а іншыя прасядаюць?

– Ёсць такое.

– Адзін з вашых калегаў кажа, што калі ёсць такія моманты ў камандзе, то ён гатовы выставіць тры звяна, але толькі тых, хто сапраўды хоча гуляць. Ці можаце вы паступіць гэтак жа?

– Так, думаю, што гэты калега мае рацыю, – сказаў Палішчук.