Усе навіны

Шаранговіч дэбютаваў за «Калгары» з «-1»

12 кастрычніка, 08:25

У ноч з 12 на 13 кастрычніка ў НХЛ адбыліся чарговыя матчы новага сезона. «Калгары» беларускага нападаючага Ягора Шаранговіча вырвалі перамогу ў «Вініпега» (5:3).

Шаранговіч пачынаў гульню ў другім звяне. Яго партнёрамі былі Назем Кадры і Мэцью Караната.

Беларус дэбютаваў за «Калгары» новым сезоне, правёў на лёдзе 14:33 (з іх 3:18 у меншасці), выйграў 1 з 2 укідванняў (50%) і зарабіў паказчык карыснасці «-1».