Усе навіны

Гулец «Металурга» Палішчук: «У нас усе разумеюць: хто за што адказвае. Але чамусьці не робяць»

20 кастрычніка, 09:02

Гулец «Металурга» Захар Палішчук падзяліўся меркаваннем аб няўдалым адрэзку сезона.

Пасля 17 гульняў каманда займае восьмае месца.

– У нас вельмі вялікая праблема: мы не гуляем матч. Хутчэй мы выступаем толькі нейкі перыяд у матчы, а гэтага, безумоўна, нам не заўжды хапае для перамогі. Лагічна, што трэба біцца 60 хвілін. А ў чым прычына? Я нават сам не ведаю. Фізічна мы гатовы. Перадсезонку мы прайшлі добрую. Ды і калі паглядзець, то па руху пытанняў ніякіх няма. Але нашыя нейкія памылкі ўсё бураць.

Уся каманда хоча забіць, бо мы прапагандуем атакуючы хакей. І трэнер у нас усяляе ўпэўненасць, што старыя схемы ўжо адыходзяць. Традыцыйна як лічыцца? Першая і другая пяцёркі забіваюць, а трэцяя і чацвёртая стрымліваюць. Але Дзмітрый Аляксандравіч Краўчанка ва ўсе звёны ўсяляе ўпэўненасць. Можа быць, менавіта з-за гэтага ў нас прама ўсё жадаюць закінуць?! Таму ўсе кудысьці бягуць, абразаюцца, трэцім у глыбіню ці чацвёртым.

Таму нас апаненты часцей за ўсё контратакуюць. Супернікі выбягаюць два ў аднаго, тры ў двух. Хаця такога, каб увогуле адзін у нуль асабліва не было. Але ўсё роўна мы вельмі моцна рызыкуем. Спадзяемся на сваё індывідуальнае майстэрства. Дапусцім, яно ў нас ёсць. Але ж мы яго не паказваем! Таму мы не забіваем, а нам залятае.

– Вы сказалі, што ў камандзе ўсе хочуць закідваць, усе галеадары. Ці можна казаць пра залішнюю самаўпэўненасць?

– Лічу, што так. Але мы ж усё разумеем, што так не бывае. У хакей калі збіраюць каманду зорак, то яна не гуляе. Ніколі не гуляе. У нас усе разумеюць: хто за што адказвае. Але чамусьці не робяць, – сказаў Палішчук.