Усе навіны

Аляксандр Палішчук: «Гульня з «Лідай» атрымалася цяжкай»

22 кастрычніка, 19:51

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Палішчук падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Лідай» (5:0).

– Нягледзячы на рахунак, гульня атрымалася цяжкай. У другім перыядзе быў момант, калі мы вялі 2:0. Атрымалі падвойную меншасць, магло ўсё перавярнуцца. Але хлопцы – малайцы. Выстаялі ў няпростай сітуацыі. Самі тройчы рэалізавалі большасць. Равенка вярнуўся, яшчэ Капыцін, Махораў. Хлопцы надалі камандзе ўпэўненасці. Малайцы.

– Капыцін аформіў дубль. Мусіць, моцна засумаваў па хакеі.

– Мусіць. Добры матч правёў, – сказаў Палішчук.