Усе навіны

Аляксандр Палішчук: «Трэба захоўваць вытрымку. Парушэнні – у большай ступені псіхалогія»

30 кастрычніка, 13:33

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Палішчук пракаментаваў паразу ад «Шахцёра» (2:6) у матчы Экстралігі.

– Прапусцілі два хуткія галы за тры першыя хвіліны. Гэта, вядома, надламіла крыху. Потым вярнуліся ў гульню. У другім перыядзе дзве шайбы – з-за лініі пракіду. У трэцім перыядзе – пытанне да дысцыпліны.

– Парушэнні, на вашую думку, звязаныя з гульнявымі сітуацыямі ці ўсё ж гэта больш псіхалогія, і папросту здаюць нервы ў хлопцаў да канца гульні?

– Псіхалогія – у большай ступені. Трэба захоўваць вытрымку.

– Адсутнасць у складзе Зазона і Амбражэйчыка паўплывала на вынікі апошніх матчаў?

– Так, гэта дасведчаныя гульцы, адчуваецца іх адсутнасць.

– Шалесны змяніў у варотах Кісялёва ў гэтым матчы. З чым звязана рашэнне?

– У Кісялёва невялікае пашкоджанне.

– Ці ёсць у вас стратэгія, як выправіць сітуацыю і вывесці каманду з крутога піке?

– Ёсць.

– Шмат казалі пра кадравыя праблемы ў камандзе. Асабліва пра дэфіцыт абаронцаў. Што зараз скажаце пра склад?

– Цяпер у нас 4 звяна. Калі ласка, хлопцы, выходзьце, даказвайце!

– Паразы, якія сталі звыклымі, не фарміруюць мысленне аўтсайдэраў? Няма такога ў камандзе?

– У мяне няма.

– А ў гульцоў?

– Мы спрабуем у гэтым плане з імі працаваць і размаўляць, – сказаў Палішчук.