Усе навіны

Шайба Протаса дапамагла «Вашынгтону» перамагчы «Айлендэрс»

12 лістапада, 08:39

«Вашынгтон» Аляксея Протаса перамог «Айлендэрс» (4:1) у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

Беларускі нападнік адзначыўся шайбай і зрабіў лік 3: 1. Адзначым, што гэтая шайба стала першай для хакеіста ў сезоне.

Протас правёў матч у чацвёртым звяне. Згуляў 9 хвілін 50 секунд і скончыў гульню з паказчыкам карыснасці «+2». Па выніках сустрэчы беларус быў прызнаны другой зоркай.

Усяго за 12 матчаў сезону ў Протаса чатыры выніковыя ачкі (адно ўзяцце варот і тры галявыя перадачы).