Усе навіны

Экс-трэнер «Нёмана» расiянiн Пушкоў узначаліў «Брэст»

16 лістапада, 18:07

Расiйскі спецыяліст Сяргей Пушкоў стаў галоўным трэнерам «Брэста». Кантракт заключаны да канца сезона.

Раней ён працаваў у «Нёманe» і тройчы быў прызнаны лепшым трэнерам Экстралігі. Пушкоў двойчы выйграваў золата чэмпіянату Беларусі, па адным разе срэбра і бронзу, а таксама двойчы выйграваў Кубак Салея.

Раней ён працаваў у нацыянальнай і юнацкай зборных Беларусі. Апошнія два сезоны Пушкоў узначальваў «Дынама Санкт-Пецярбург». У сезоне 2021/22 яго каманда ўзяла сярэбраныя медалі ВХЛ. У сезоне-2022/23 «Дынама» не хапіла двух ачкоў, каб выйсці ў плэй-оф.

Напярэдадні з пасады галоўнага трэнера «Брэста» быў звольнены Уладзімір Світа. Каманда размяшчаецца на сёмым месцы ў табліцы.