Усе навіны

Сяргей Пушкоў: «Бог узнагародзіў «Брэст» за старанні і актыўную гульню на браму»

16 лістапада, 23:22

Галоўны трэнер «Брэста» Сяргей Пушкоў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Дынама-Маладзечна» (2:1).

– Добры атрымаўся матч, абедзве каманды з першых хвілін гулялі на высокіх хуткасцях, таму дзесьці хлопцам не хапіла майстэрства, ад гэтага і невялікая колькасць галоў, хоць вельмі добрыя моманты стваралі два калектывы. Задаволеныя, што тыя папраўкі, якія мы рабілі ў перапынках, спрацавалі – мы больш пачалі атакаваць, дадалі агрэсіўнасці, што паспрыяла закінутай шайбе. Бог узнагародзіў нас за старанні і актыўную гульню на браму. Рады, што хлопцы чуюць тое, што іх просіш рабіць.

– Ці шмат правак ўносілі?

– Не, няшмат. Яны датычыліся нападаючых. Гэта прывяло да таго, што менш страт было ў кутах, шайба стала часцей даходзіць да брамніка суперніка.

– Сёння ў два разы перакідалі «Дынама». Было заўважна, што каманда стварае больш небяспечных момантаў.

– Так, але Паша Развадоўскі сёння шмат на партнёраў гуляў, калі былі добрыя эпізоды для завяршэння. Сказаў яму пра гэта, у авертайме ён выправіўся і забіў класны гол:)

– Хваляваліся з-за таго, што не маглі закінуць амаль 55 хвілін?

– Вядома, хоць мы і стваралі шмат добрых момантаў. Калі яны ствараюцца, значыць і галы прыйдуць, вось калі б іх не было, ужо іншая размова.

– Адзначыце кагосьці з хлопцаў?

– Не, сёння класна згуляла ўся каманда, добра адпрацавалі ў меншасці, нават нягледзячы на прапушчаную шайбу. Шмат разоў хлопцы лавілі яе на сябе. Броннікаў таксама зрабіў усё, пакінуў нас у гульні, згуляўшы на высокім узроўні.

– Наступны матч супраць «Юнацтва» ужо ў нядзелю.

– Так, зусім хутка. Мы не будзем мяняць гульню, а паспрабуем яе палепшыць. Сённяшняя сустрэча дала шмат ежы для разважанняў, – сказаў Пушкоў.