Усе навіны

Шайба Шаранговіча не дапамагла «Калгары» перамагчы «Айлендэрс»

19 лістапада, 08:35

«Калгары» беларускага хакеіста Ягора Шаранговіча па булітах саступілі «Айлендэрс» (4:5).

Беларус адзначыўся голам, які перавёў гульню ў авертайм.

Адзначым, што Шаранговіч стаў адзіным прадстаўніком «Калгары», які рэалізаваў пасляматчавы буліт.

Усяго ў беларускага хакеіста 6 (3+3) ачкоў у 17 матчах гэтага сезону.