Усе навіны

КХЛ прапанаваў перанесці фінал Кубка Гагарына на травень

8 снежня, 19:01

Савет кіраўнікоў клубаў КХЛ прапанаваў у новым сезоне перанесці фінальную серыю Кубка Гагарына на пачатак мая.

«На галасаванне клубаў будзе вынесены праект змены структуры календара, які мае на ўвазе старт рэгулярнага чэмпіянату 5 верасня, яго заканчэнне 15 сакавіка, і правядзенне фінальнай серыі Кубка Гагарына ў пачатку траўня», – заявіла прэс-служба КХЛ.

Гэта працягне рэгулярны чэмпіянат на дзесяць гульнявых дзён і дазволіць зрабіць каляндар больш рытмічным. Пры гэтым для кожнай каманды захаваецца графік з 68 матчаў.